У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Крс 2020

Лукашэнка расказаў, калі можа адбыцца пасланне Прэзідэнта і чаму яно было адкладзена

Лукашэнка расказаў, калі можа адбыцца пасланне Прэзідэнта і чаму яно было адкладзена
Фота з архiва

25 красавіка, Петрыкаўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, калі можа адбыцца яго Пасланне парламенту і народу краіны і чаму яно было адкладзена, хоць першапачаткова планавалася на сярэдзіну красавіка. Аб гэтым ён заявіў журналістам сёння ў час удзелу ў рэспубліканскім суботніку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі шмат пытанняў, на якія сёння цяжка даць адказ або адказу няма наогул. З-за сітуацыі, якая склалася, з-за гэтага псіхозу, які разгарнуўся. З-за таго, што розныя палітычныя сілы ўнутры дзяржаў спрабуюць гэта выкарыстоўваць у нейкіх палітычных мэтах, што недапушчальна. І самае галоўнае - эканамічная нявызначанасць ва ўсім свеце", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка, напрыклад, адзначыў той факт, што нядаўна цана на нафту станавілася нават адмоўнай. "Такога ніколі не было, і гэта дзіўна. Гэта дзіўнасць потым выраўнялася. Але, тым не менш, было, - адзначыў беларускі лідар. - Блок пытанняў, на якія мы сёння не можам адказаць. А калі будзем адказваць, то толькі з нейкім прагнозам. А нам патрэбны дакладны прагноз. Яго сёння даць нельга. Таму патрэбны нейкі час, каб можна было прааналізаваць усе працэсы, якія адбываюцца ў краіне і за яе межамі, і тады ўжо нешта гаварыць народу".

Прэзідэнт растлумачыў, што Пасланне адкладзена на некаторы час. "Я так падумаў, што калі прэзідэнцкія выбары, то можам сумясціць Пасланне (пашырыць яго, зрабіць больш стратэгічным) з праграмай цяперашняга Прэзідэнта. Гэта адна з ідэй. Я нядаўна літаральна прыйшоў да такой ідэі. Можа, яшчэ нешта з'явіцца", - сказаў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, звычайна Пасланне ўключае ў сябе толькі акцэнты на бягучы год і некаторыя штрыхі на будучае, а калі сумясціць яго з перадвыбарнай праграмай Прэзідэнта, то будзе магчымасць "зазірнуць за гарызонт" на ўсю будучую пяцігодку. "Думаю, і іншыя кандыдаты так зробяць", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў: у тым, што Пасланне адкладзена, няма ніякай канспіралогіі. Мерапрыемства было запланавана на сярэдзіну красавіка, але без канкрэтнай даты. "Таму, калі там нехта піша, што 16-га, 18-га, гэта няпраўда. Канкрэтнай даты не было. Яе і не павінна было быць. Як толькі гатова было б Пасланне і яно адпавядала б духу сённяшняга дня, яно прагучала б у сярэдзіне красавіка. Але сітуацыя з каранапсіхозам, інфекцыямі, а потым аб'яўленай пандэміяй вельмі моцна змяніла сітуацыю не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што калі б становішча змянілася толькі ў Беларусі, то Пасланне прагучала б ужо. "Але мы вельмі залежым, як і ўсе дзяржавы, і нават буйныя, багатыя, ад таго, што адбываецца ва ўсім свеце. Вось уявіце Прэзідэнта на трыбуне сёння і што ён можа сказаць: магчыма, а калі будзе так, то будзе так, а калі гэтак, то будзе па-іншаму... Інакш не скажаш", - пракаменціраваў абставіны беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ўжо ставіў пытанні аб тым, што будзе пасля пандэміі, і ніхто не можа даць пэўны адказ. "І не таму, што тут нешта новае для свету, нешта небяспечнае і страшнае. Не, не толькі таму. А яшчэ і таму, што розныя краіны пачалі разыгрываць (няхай яны мне даруюць) свае ўнутраныя карты на гэтым псіхозе. І цяжка ўявіць у сувязі з гэтым, якія крокі яны зробяць. Але ж мы вельмі залежныя ад знешняга свету - наша жыццё, экспартна арыентаваная эканоміка. Вельмі залежныя, і не толькі мы", - заявіў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс