У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Жнв 2017

Лукашэнка расказаў, чаму са скрыпам пагадзіўся на замежнага трэнера ў ХК "Дынама-Мінск"

Лукашэнка расказаў, чаму са скрыпам пагадзіўся на замежнага трэнера ў ХК

25 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з ігракамі і трэнерскім складам хакейнага клуба "Дынама-Мінск" расказаў, чаму пагадзіўся з прыходам на пасаду галоўнага трэнера замежнага спецыяліста, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я са скрыпам пагадзіўся на замежнага трэнера. Адкрыю вам сакрэт: калі мне далажылі аб нашым сённяшнім дастойным чалавеку (галоўны трэнер "Дынама-Мінск" Дуаер Гордзі. - Заўвага БЕЛТА), апошні быў аргумент - тое, што я сказаў Шуневічу (старшыня наглядальнага савета ХК "Дынама-Мінск". - Заўвага БЕЛТА), - калі трэнерскі штаб дапаможа нам яшчэ падкарэкціраваць беларускі хакей, накіраваць яго ў рэчышча, па якім рухаецца сусветны хакей у Канадзе, у ЗША, я згодны", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, калі новы трэнер сябе добра пакажа, то зможа і далей пры жаданні прадаўжаць работу на гэтай пасадзе, у тым ліку з вялікім грашовым забеспячэннем. "Калі ён сапраўды пакажа сябе трэнерам. Калі не атрымаецца - толькі беларускія трэнеры і толькі беларускія спартсмены", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт на сустрэчы канстатаваў, што беларускі хакей адстаў у развіцці. "Сёння на ступень ніжэй, чым у Расіі, і, як ад космасу, адсталі ад Канады і ЗША. Яны сёння гуляюць у зусім іншы хакей. Мы адсталі. Дай бог, каб не назаўсёды. І мы толькі за кошт фізічнай падрыхтоўкі і характару можам з імі гуляць", - лічыць беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску