VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Жнв 2017

Лукашэнка расказаў аб прэзідэнцкім полі і падзяліўся ўспамінамі з дзяцінства

Лукашэнка расказаў аб прэзідэнцкім полі і падзяліўся ўспамінамі з дзяцінства

18 жніўня, Шклоўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання гаспадарак у Шклоўскім і Аршанскім раёнах расказаў аб прэзідэнцкім полі, якое размешчана каля яго малой радзімы, і падзяліўся ўспамінамі з дзяцінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта поле незвычайнае яшчэ і таму, што размешчана адразу на тэрыторыі дзвюх абласцей - Магілёўскай і Віцебскай.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, на гэтым полі ён працаваў з малых год, і ў сувязі з гэтым у яго захаваліся два найбольш яркія ўспаміны. "Першы, калі я сам вадзіў каня, акучваючы бульбу. Поле было падзелена на тры часткі. Было 12 гадзін дня, гарачыня неймаверная, авадні, мухі..." - расказаў ён.

"А потым ужо я сам акучваў бульбу (гэта другое ўражанне), а малодшы стрыечны брат вадзіў каня. Ён быў меншы за мяне ростам, і яму ўвесь час трэба было ісці, трымаючы рукі ўгору, - каня весці", - падзяліўся ўспамінамі Аляксандр Лукашэнка.

"Увогуле ўражанні не зусім добрыя па тых часах, але вельмі карысныя для цяперашняга часу", - дадаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што цяпер плошча прэзідэнцкага поля складае каля паўтысячы гектараў і некаторы час таму ён прыняў рашэнне зрабіць гэта поле эксперыментальным пры вырошчванні тых ці іншых відаў сельскагаспадарчых культур. "Давайце дамовімся, што мы, паколькі я ведаю гэту глебу, гэта поле, контурнасць, паспрабуем тут эксперыментаваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У бягучым годзе ён даручыў пасеяць на гэтым полі азімую пшаніцу і гібрыднае дыплоіднае жыта сартоў замежнай селекцыі, каб ацаніць іх якасць і ўраджайнасць. Былі выкананы ўсе неабходныя тэхналагічныя працэсы. У выніку на абодвух участках ураджайнасць дасягнула 90-100 ц/га. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў мінулыя гады ўраджайнасць на гэтым жа полі не перавышала 13-17 ц/га.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым пацікавіўся, як ідуць справы ў айчынных селекцыянераў. "Мне хочацца пачуць адказ, што мы маем падобнае, і ці маем. Калі не, то калі будзем мець? Мне далажылі загадзя, што па пшаніцы ў нас праблем няма. Мы навучыліся ствараць сваё насенне, і яно па ўраджайнасці і якасці не горшае за імпартнае", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўніку дзяржавы падрабязна далажылі аб рабоце ў гэтай сферы і запэўнілі, што сярод насення айчыннай селекцыі ёсць не горшае па ўраджайнасці, чым замежнае, і нават лепшае па асобных паказчыках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход