VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Снж 2017

Лукашэнка: Расійскім спартсменам трэба на Алімпіядзе паказаць, што Расія - магутная спартыўная дзяржава

Лукашэнка: Расійскім спартсменам трэба на Алімпіядзе паказаць, што Расія - магутная спартыўная дзяржава

8 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў сітуацыю вакол немагчымасці для расійскіх спартсменаў выступаць на Алімпіядзе ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане ў 2018 годзе пад дзяржаўным сцягам з-за рашэння Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) аб адхіленні Расіі ад Гульняў. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ "Камволь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне цяжка меркаваць і гаварыць аб тым, што адбылося. Што мы ведаем? Мы ведаем вось гэты гвалт у СМІ: пакрыўдзілі, накацілі і гэтак далей. Пакуль няма абсалютна спакойных, узважаных разважанняў. Не было, прынамсі, да таго, як Прэзідэнт Расіі (правільна, я лічу) зрабіў заяву, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Кожны спартсмен, калі ён хоча, павінен паехаць пад любым сцягам на Алімпіяду. Калі б гэта, не дай бог, здарылася з беларусамі, я зрабіў бы гэтак жа. Ты можаш, гэта тваё жыццё, едзь і паказвай рэзультат".

Лукашэнка: Расійскім спартсменам трэба на Алімпіядзе паказаць, што Расія - магутная спартыўная дзяржава"Гэту праблему Расія можа вырашыць прыгожа, даказаўшы ўсяму свету, што яна - вялікая спартыўная дзяржава і ў адносінах да яе зрабілі несправядліва, калі расійскія спартсмены туды паедуць і выйграюць і ў снаўбордзе, і ў лыжных гонках, і ў біятлоне, у шорт-трэку, і ў хакеі. Вось гэта будзе самае яркае сведчанне, што да Расіі беспадстаўны прэтэнзіі", - заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ён не прыхільнік таго падыходу, што ўся Расія фактычна "оптам" пазбаўлена ўдзелу ў Алімпіядзе. "Кожны спартсмен павінен несці сваю адказнасць", - упэўнены беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што прыцягваць да адказнасці трэба толькі тады, калі на ўзроўні дзяржавы падтрымлівалася прымяненне допінгу. "Але такой высновы МАК не зрабіў", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Расійскім спартсменам трэба на Алімпіядзе паказаць, што Расія - магутная спартыўная дзяржава"Думаю, Расія гэта перажыве. Трэба проста паехаць і паказаць, што Расія - магутная спартыўная дзяржава. І ўсім стане ўсё зразумела. А калі паехаць і заняць апошняе месца, тады вы ведаеце, якое меркаванне будзе... Таму ўсё ў руках спартсменаў. Едзь і даказвай (чыстыя спартсмены). А ўсялякія ацэнкі, разважанні і іншае - гэта пена схлыне, з'явіцца разважлівасць. Расія ж сама прызнала, што былі парушэнні. Вось яны там разбяруцца і зробяць адпаведныя высновы", - сказаў Прэзідэнт.

"Я ўпэўнены, што без Расіі сусветны спорт абяднее. Таму Расія ўсё роўна будзе ў гэтым алімпійскім і сусветным спартыўным руху. У гэтым я на 100 працэнтаў упэўнены. Усё ў руках самой Расіі і, перш за ўсё, спартсменаў Расіі", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход