У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Жнв 2015

Лукашэнка: Расія і ЗША павінны сесці за стол перагавораў і спыніць канфлікт ва Украіне

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Расія і ЗША павінны сесці за стол перагавораў і спыніць канфлікт ва Украіне. Такое меркаванне ён выказаў сёння ў інтэрв'ю недзяржаўным СМІ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Расія і Амерыка павінны сесці за стол перагавораў і спыніць гэту вайну, - лічыць беларускі лідар. - Гэта галоўнае, усё астатняе - другараднае".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сітуацыя кардынальна змянілася з таго часу, як ён прапаноўваў план урэгулявання сітуацыі ва Украіне. "Цяпер зусім іншая сітуацыя, яна не стала прасцей", - сказаў ён.

"Тады гэта не было актуальна, тады гэта пытанне я не мог нават так паставіць. Тады я не так бачыў вырашэнне гэтага пытання і, можа, не трэба было тады падключаць амерыканцаў. Можна было абысціся меншымі сіламі, меншай крывёю, што называецца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, сёння ўсе згодны з тым, што да вырашэння сітуацыі павінны падключыцца ЗША.

"Я ўчора і кангрэсменам сказаў: калі Злучаныя Штаты Амерыкі будуць зацікаўлены ў тым, каб ва Украіне быў мір, і будуць гатовы ў гэтым напрамку рабіць канкрэтныя крокі, яны прыйдуць туды як міратворцы і змогуць вызначыцца з Расіяй", - лічыць беларускі лідар.

На яго думку, Еўропа не будзе супраць, калі пытанне будзе вырашацца ў напрамку міру.

"Гэта мой пункт гледжання, можа, і ў Расіі не ўсе яго ўспрымаюць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс