У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Сак 2016

Лукашэнка: Работа дзяржаўных органаў павінна быць празрыстай і зразумелай для людзей

Лукашэнка: Работа дзяржаўных органаў павінна быць празрыстай і зразумелай для людзей

15 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Работа дзяржаўных органаў павінна быць празрыстай і зразумелай для людзей. Гэтага запатрабаваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 сакавіка на нарадзе па некаторых пытаннях сацыяльнай і бюджэтна-фінансавай сфер, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Наталля Качанава, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Валерый Міцкевіч, міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна і міністр фінансаў Уладзімір Амарын.

На нарадзе размова ішла аб дзейнасці Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, выплаце і памеры пенсій, магчымасці іх павелічэння, а таксама аб выплаце дзіцячых дапамог. Разглядаліся пытанні занятасці, стварэння рабочых месц у кожным рэгіёне. Міністр працы і сацабароны Мар'яна Шчоткіна падрабязна праінфармавала аб сітуацыі з занятасцю насельніцтва ў кожнай вобласці і Мінску. У прыватнасці, яна расказала аб магчымасцях працаўладкавання інвалідаў. Закраналіся і пытанні працаўладкавання выпускнікоў.

Акрамя таго, Аляксандру Лукашэнку было даложана аб сітуацыі са своечасовай выплатай заработнай платы, аб тым, якія ўзнікаюць цяжкасці і як яны вырашаюцца на месцах. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся сітуацыяй у працоўных калектывах. Няўхільнае патрабаванне Прэзідэнта - кожны працаздольны чалавек павінен мець магчымасць працаваць. У сувязі з гэтым актуальным з'яўляецца пытанне захавання працоўных калектываў і, адпаведна, рабочых месц. Пры гэтым асаблівая адказнасць кладзецца на работадаўцаў, кожнага наймальніка, прафсаюзы за забяспечанасць работай. Як адзначыла Мар'яна Шчоткіна, на шэрагу прадпрыемстваў праводзіцца аптымізацыя, але яна павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з прынятымі ў кожным калектыве праграмамі па кадрах, па бізнес-планаванні, каб кожны чалавек меў работу.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на клопат аб людзях: ні адзін чалавек не павінен быць проста адпраўлены з прадпрыемства, аб працаўладкаванні кожнага неабходна паклапаціцца.

Як паведаміла па выніках нарады Мар'яна Шчоткіна, абмяркоўваліся таксама шляхі павышэння эфектыўнасці работы структур дзяржаўных органаў. Пытанне было пастаўлена так: ці патрэбны ўсе функцыі, якія сёння выконваюць дзяржорганы? Прагучала меркаванне, што неабходна перагледзець і аптымізаваць гэтыя функцыі з улікам сучасных рэалій і дзяржаўных патрабаванняў. Усе бюджэтныя расходы павінны быць падлічаны. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць таго, каб у пытаннях аптымізацыі ўсё было дакладна прадуманым і ўзважаным, ні ў якім разе не дапускаць акты бессэнсоўнага скарачэння.

На нарадзе асаблівая ўвага была ўдзелена якасці работы са зваротамі грамадзян у мясцовыя органы ўлады, міністэрствы і ведамствы. Прэзідэнт запатрабаваў, каб усе пытанні, што паступаюць, дэталёва і аб'ектыўна разглядаліся з улікам інтарэсаў людзей, у адпаведнасці з заканадаўствам, без фармалізму і бюракратычнай валакіты.

Кіраўнік дзяржавы асабліва пацікавіўся, як ідзе абмеркаванне прапанаваных варыянтаў па пенсійнай рэформе, якія паступаюць прапановы ад людзей і працоўных калектываў па гэтай тэме. Мар'яна Шчоткіна нагадала, што з улікам маючых адбыцца пераўтварэнняў у пенсійнай сістэме плануецца стварыць не менш як 50 тыс. рабочых месц. Гэтыя пытанні знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ўрада.

На нарадзе размова ішла таксама аб перспектывах развіцця ў краіне прадпрымальніцтва. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб былі створаны ўсе неабходныя ўмовы для прадпрымальніцтва, прыватнага бізнесу. У людзей павінна быць магчымасць працаваць, зарабляць і рэалізоўваць свае магчымасці.

Акрамя таго, міністр фінансаў Уладзімір Амарын далажыў Прэзідэнту аб ходзе выканання бюджэту за мінулы перыяд 2016 года. Аляксандр Лукашэнка даручыў забяспечыць поўнае і своечасовае выкананне ўсіх сацыяльных абавязацельстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс