Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Лют 2015

Лукашэнка: Пытанні вайны і міру вырашаюцца гадамі, а ў Мінску ўдалося дасягнуць згоды ўсяго за 15 гадзін

Лукашэнка: Пытанні вайны і міру вырашаюцца гадамі, а ў Мінску ўдалося дасягнуць згоды ўсяго за 15 гадзін

12 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пытанні вайны і міру вырашаюцца гадамі, а ў Мінску ўдалося дасягнуць згоды ўсяго за 15 гадзін. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў вынікі праведзеных у Мінску перагавораў у "нармандскім фармаце", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яны (лідары "нармандскай чацвёркі". - Заўвага БЕЛТА) - проста малайцы, яны вытрымалі гэты марафон, але вы не перабольшвайце тое, што гэтыя перагаворы ішлі так доўга. Пытанні вайны і міру вырашаюцца месяцамі, а то і гадамі, а тут удалося дасягнуць згоды аб прыпыненні вайны на працягу ўсяго толькі 15 гадзін. Малайцы!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым, Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што галоўнае яшчэ наперадзе. І неабходна на справе рэалізаваць усе дасягнутыя дамоўленасці.

Адказваючы на пытанне аб тым, чаму абмеркаванне праходзіла за закрытымі дзвярамі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што практыка вырашэння такіх пытанняў іншых фарматаў не церпіць і не ведае. "Гэта нармальна, што рабочыя пытанні абмяркоўваюцца за закрытымі дзвярамі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі