У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Ліс 2015

Лукашэнка: Прыярытэтам наступнай пяцігодкі будуць эканомія, якасць і павышэнне ўзроўню жыцця людзей

6 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Эканоміку Беларусі ў наступны пяцігадовы перыяд трэба будзе ўзняць на больш высокі ўзровень. На гэтым акцэнтаваў увагу сёння Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на цырымоніі прынясення прысягі з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У спакойнай і бяспечнай краіне нам трэба будзе вырашыць маштабныя задачы ў эканоміцы. Трэба ўзняць яе на больш высокі ўзровень. Эканоміка наступнай пяцігодкі - якасна іншая эканоміка. Мы прадоўжым тэхналагічную, кіраўніцкую і інавацыйную мадэрнізацыю", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Эканомія, якасць і эфектыўнае кіраванне павінны стаць галоўным прыярытэтам. Пры гэтым патрабаванне аб безумоўным захаванні рабочых месц і выплаце дастойных зарплат застаецца ў сіле", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Перад намі мэта - не на словах, а на справе пабудаваць інавацыйную эканоміку, эканоміку ведаў. У перспектыве наша краіна павінна ўвайсці ў лік найбольш развітых дзяржаў", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

"Мы зробім усё, што ад нас залежыць, каб Беларусь стала адным з самых прыцягальных месц для інвестыцый, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Абапіраючыся на супрацоўніцтва з дзелавымі коламі вядучых краін, кааперацыйныя сувязі з нашымі традыцыйнымі партнёрамі, мы маем намер і далей нарошчваць свой экспарт. Пры гэтым актывізуем работу па пошуку новых рынкаў збыту". Прэзідэнт звярнуў увагу, што за апошнія гады тут краіна набыла сур'ёзны вопыт.

"Высокаразвітая эканоміка стане гарантам незалежнасці Беларусі", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

"Мы будуем, яшчэ раз падкрэсліваю, дзяржаву для народа. Таму прыярытэтам застанецца павышэнне якасці жыцця людзей. Укараненне ўсяго самага лепшага ў сферы адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны насельніцтва, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Сістэма аховы здароўя, адукацыі будзе захавана, чаго б нам гэта ні каштавала, інакш не будзе ні ведаў, ні эканомікі ведаў, ні народа"

Асаблівая ўвага па-ранейшаму будзе ўдзелена ўмацаванню інстытута сям'і, падтрымцы шматдзетных бацькоў, сістэме крэдытавання ў жыллёвым будаўніцтве. Акрамя таго, новы імпульс для развіцця атрымаюць культура, спорт, навука, маладзёжныя праграмы, запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс