У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Сак 2015

Лукашэнка: Пры ўрэгуляванні сітуацыі ў прадпрымальніцкім асяроддзі неабходна ўлічваць інтарэсы ўсіх бакоў

Лукашэнка: Пры ўрэгуляванні сітуацыі ў прадпрымальніцкім асяроддзі неабходна ўлічваць інтарэсы ўсіх бакоў

17 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пры ўрэгуляванні сітуацыі ў прадпрымальніцкім асяроддзі неабходна ўлічваць інтарэсы ўсіх бакоў - спажыўцоў, прадпрымальнікаў і дзяржавы. Гэтага запатрабаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытаннях рэгулявання і развіцця асобных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўрад у прысутнасці прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў павінен адказаць на шэраг пытанняў. "Па-першае , што прапануецца для ўрэгулявання сітуацыі ў прадпрымальніцкім асяроддзі? Па-другое, як будуць улічаны інтарэсы ўсіх бакоў - спажыўцоў, прадпрымальнікаў і дзяржавы?" - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях рэгулявання і развіцця асобных відаў прадпрымальніцкай дзейнасціНа яго думку, "ні ў чым не павінна быць страт - ні ў насычэнні таварамі ўнутранага рынку, ні ў забеспячэнні работай актыўнай часткі насельніцтва, ні ў паступленні падаткаў у бюджэт.

"Мы павінны выслухаць прадпрымальнікаў, якія ў іх прапановы па вырашэнні пастаўленых імі ж пытанняў, і па выніках абмеркавання павінны прыняць рашэнні з перспектывай гэтага віду бізнесу ў краіне", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу на тым, што ні ў якім разе нельга крыўдзіць людзей. "Чакаю сістэмнага даклада ад урада для прыняцця рашэння", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс