У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Жнв 2015

Лукашэнка прапануе ўзмацніць спагнанне з кіраўнікоў за дысцыпліну ў калектывах

Лукашэнка прапануе ўзмацніць спагнанне з кіраўнікоў за дысцыпліну ў калектывах

6 жніўня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе ўзмацніць спагнанне з кіраўнікоў за дысцыпліну і парадак у калектывах. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытанні прыняцця новай рэдакцыі Дырэктывы нумар 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што многія людзі не прывыклі самі клапаціцца аб сабе, аб сваім жыцці і здароўі. "Фактычна кожны трэці пацярпелы на вытворчасці атрымаў траўму або загінуў з-за асабістай халатнасці і недысцыплінаванасці. Зразумела, на кожнага работніка не паставіш "кантралёра". Разам з тым, з кіраўнікоў трэба ўзмацніць спагнанне за дысцыпліну і парадак. У рабоце некаторых з іх ёсць яшчэ і фармалізм, і бяздушнасць, і халатнасць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Больш строгага падыходу, на думку Прэзідэнта, патрабуе і праблема бытавога п'янства. Паколькі трэць злачынстваў учыняецца ў стане алкагольнага ап'янення. Ад хвароб, звязаных з ужываннем алкаголю, штогод памірае каля 3 тыс. чалавек, з іх не менш як 2 тыс. у працаздольным узросце, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Сур'ёзнай праблемай апошнім часам становіцца наркаманія, ад якой гінуць людзі, у большасці - моладзь. Гэта пагроза генафонду нацыі, адзначыў Прэзідэнт. Ён нагадаў, што па гэтым пытанні прымаліся канкрэтныя рашэнні, і па выніках года будзе разгледжана, як яны выконваюцца.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што на лячэнне ад алкагалізму, наркаманіі і курэння трацяцца значныя бюджэтныя сродкі. Дзяржава нясе вялікія эканамічныя страты ад усіх пералічаных негатыўных з'яў, дадаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што парадак, дысцыпліна, самасвядомасць павінны прысутнічаць ва ўсіх калектывах. "І перш за ўсё, у думках і душах людзей. Трэба прывіваць чалавеку культуру паводзін, што не дапускае разгільдзяйства і п'янства. Гэта работа павінна праводзіцца бесперапынна і мэтанакіравана", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс