У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Ліс 2015

Лукашэнка прапануе Захаду перагарнуць старонкі мінулага і пачаць гісторыю адносін з чыстага ліста

6 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь адкрыта для раўнапраўнага супрацоўніцтва і дружбы з краінамі Захаду, ЗША і Еўрасаюзам, калі яны гэтага хочуць. Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на цырымоніі прынясення прысягі з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Няма ніякіх перашкод для таго, каб перагарнуць старонкі мінулага і пачаць новую гісторыю адносін з чыстага ліста. Мы гатовы да гэтага і разлічваем на такую ж гатоўнасць нашых заходніх партнёраў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем заўважыў, што апошнім часам намеціліся добрыя перспектывы.

На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, адзінства і мэтанакіраванасць беларускага народа, яго адкрытасць і дружалюбнасць, яснасць праводзімага кіраўніцтвам краіны курсу пабудзілі Захад паглядзець на Беларусь пад іншым вуглом. "Ён убачыў у нашай асобе прыстойнага партнёра, - адзначыў Прэзідэнт. - Мы вітаем такі рух у гэтым напрамку".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі