У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Врс 2015

Лукашэнка: Прамыя кантакты з суб'ектамі гаспадарання - аснова гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі

Лукашэнка: Прамыя кантакты з суб'ектамі гаспадарання - аснова гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі

21 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прамыя кантакты з расійскімі суб'ектамі гаспадарання з'яўляюцца асновай гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і фундаментам адносін Беларусі і Расіі. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з губернатарам Ульянаўскай вобласці Сяргеем Марозавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што гэта сустрэча - працяг нядаўняй размовы, якая была пачата на высокім узроўні ў Сочы. "Там адбылася не проста размова, а было прадэманстравана наша адзінства і жаданне развіваць супрацоўніцтва, - упэўнены Прэзідэнт Беларусі. - Мы ўсяму свету паказалі, што мы ўмеем рабіць - рукамі, галавой. І сённяшнюю сустрэчу можна лічыць працягам сочынскіх перагавораў, сустрэч, кірмашоў".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Ульянаўскай вобласці Сяргеем МарозавымАляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць таго, што Ульянаўская вобласць з'яўляецца прызнаным лідарам Расіі ў аўтамабіле- і авіябудаванні. Пры гэтым рэгіён імкнецца стаць адным з перадавых у пашырэнні прыватнага бізнесу і прыцягненні буйных інвестараў.

Беларускія прадпрыемствы звязаны з вытворчасцямі Ульянаўскай вобласці адзіным тэхналагічным ланцугом. Яны пастаўляюць у гэты расійскі рэгіён аўтакампаненты, помпы, рухавікі і сілавыя ўстаноўкі. Прэзідэнт лічыць, што трэба не проста прадоўжыць гэту работу, а задзейнічаць увесь існуючы патэнцыял і пашыраць сферы двухбаковага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс