У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Снж 2015

Лукашэнка: Праект па будаўніцтве Гарлыкскага камбіната стане вянцом супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана

Лукашэнка: Праект па будаўніцтве Гарлыкскага камбіната стане вянцом супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана

10 снежня, Ашхабад /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Праект па будаўніцтве Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па выпуску калійных угнаенняў стане вянцом супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана. Такое меркаванне выказаў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў са сваім туркменскім калегам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі надаецца прыярытэтнае значэнне гэтаму ключаваму праекту ў двухбаковым гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, будаўніцтва якога вядзецца беларускімі спецыялістамі.

"Для Беларусі Туркменістан - адзін з важнейшых стратэгічных партнёраў у Цэнтральнай Азіі, з якім нас звязваюць сапраўдныя дружалюбныя адносіны", - сказаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, пацвярджэнне гэтага - канструктыўнае ўзаемадзеянне як на двухбаковай, так і на шматбаковай аснове. "Наша краіна, як і Туркменістан, імкнецца да ўзаемнай павагі і раўнапраўнага ўзаемадзеяння з усімі без выключэння партнёрамі, прытрымліваецца неабходнасці мірнага ўрэгулявання існуючых праблемных пытанняў і канфліктаў", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што ў палітычнай сферы ў бакоў няма абсалютна ніякіх праблем. "Мы з задавальненнем адзначаем падабенства падыходаў да шырокага спектра міжнародных і рэгіянальных пытанняў. Беларусь разлічвае на інтэнсіфікацыю кантактаў з Туркменістанам у міжнародных арганізацыях, далейшае канструктыўнае ўзаемадзеянне ў рамках ААН і сумеснае развіццё ініцыятыў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс", - заявіў беларускі лідар.

Важны напрамак - узаемадзеянне ў гуманітарнай сферы. Так, у апошнія гады адзначаецца дынамічны рост колькасці туркменскіх грамадзян, якія імкнуцца атрымаць адукацыю ў Беларусі. Сёння навучаецца больш як 9 тыс. студэнтаў з Туркменістана, і беларускі бок мае намер прадаўжаць ажыццяўляць падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Акрамя таго, у дзвюх краін ёсць канкрэтныя напрацоўкі ў сферы навукі і тэхналогій, узаемны інтарэс да развіцця супрацоўніцтва ў галіне аграпрамысловага комплексу. Перспектыўным напрамкам беларуска-туркменскага ўзаемадзеяння з'яўляецца і супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што чакае істотнага ўкладу гандлёвых дамоў, размешчаных у Ашхабадзе і Мінску, у двухбаковы тавараабарот.

На яго думку, развіццю двухбаковых адносін садзейнічае падтрыманне актыўных кантактаў у сферы культуры. Яскравае пацвярджэнне таго - праводзімыя ў рамках візіту Дні культуры Беларусі ў Туркменістане.

"Упэўнены, што дасягнутыя ў ходзе сустрэчы на вышэйшым узроўні дамоўленасці і падпісаныя дакументы будуць садзейнічаць умацаванню спрыяльнай атмасферы нашага супрацоўніцтва, пашырэнню дагаворна-прававой базы міждзяржаўных адносін", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску