У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Лют 2017

Лукашэнка прадстаўнікам бізнесу: Уносьце канструктыўныя прапановы і нічога не бойцеся

Лукашэнка прадстаўнікам бізнесу: Уносьце канструктыўныя прапановы і нічога не бойцеся

14 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае прадстаўнікоў бізнесу да сумленнага і адкрытага дыялогу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе з членамі рабочай групы па пытаннях удасканалення кантрольнай дзейнасці і выключэння залішніх патрабаванняў да бізнесу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Звяртаюся да прадстаўнікоў дзелавых колаў, асабліва тых, якія тут прысутнічаюць. У працэсе работы вам даводзіцца непасрэдна сутыкацца з мноствам абсурдных патрабаванняў і бясконцай чарадой праверак. Я вас заклікаю да максімальна сумленнага і адкрытага дыялогу ў групе", - сказаў Прэзідэнт.

"Расказвайце аб існуючых праблемах, уносьце канструктыўныя прапановы і - самае галоўнае - нічога не бойцеся", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт гарантаваў, што ніякага націску з боку кантралюючых і іншых структур не будзе. "Гэта я вам абяцаю як кіраўнік дзяржавы", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс