Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Снж 2017

Лукашэнка: Прадпрымальнікі павінны актыўней развіваць бізнес у малых гарадах і сельскай мясцовасці

Лукашэнка: Прадпрымальнікі павінны актыўней развіваць бізнес у малых гарадах і сельскай мясцовасці

22 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прадпрымальнікі павінны актыўней развіваць бізнес у малых гарадах і сельскай мясцовасці. Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падрабязна спыніўся на тэме развіцця гандлю і паслуг у вёсцы і павышэння самазанятасці грамадзян. Ён выказаў заклапочанасць тым, што малы і сярэдні бізнес сёння сканцэнтраваўся ў асноўным у сталіцы і іншых больш-менш вялікіх гарадах. "Калі гэта сфера паслуг, то яшчэ зразумела. Дзе больш людзей - там і гандаль, і іншы сэрвіс, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Але калі гаварыць пра вытворчасць, то яе лепш ствараць на перыферыі, дзе недарагая рабочая сіла, свабодная зямля, блізка рэсурсы. Акрамя таго, там дзейнічае рэжым прэферэнцый, уключаючы льготы па падатках, мытных пошлінах, паслабленні пры экспартным гандлі".

На думку кіраўніка дзяржавы, не ўсё адназначна і ў невытворчай сферы. Апошнія гады назіраецца скарачэнне магазінаў у сельскіх населеных пунктах. Толькі з 2012 па 2015 год колькасць гандлёвых аб'ектаў зменшылася на 10 працэнтаў. Нізкая наведвальнасць аб'ектаў бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання робіць іх работу не толькі нерэнтабельнай, але і неапраўданай з эканамічнага пункту гледжання. У выніку там, дзе некалькі гадоў таму былі нармальна працуючыя магазіны, рэстараны або атэлье, сёння засталіся пустыя будынкі.

"Мы абавязаны сур'ёзней падумаць аб вяскоўцах і аб якасці іх жыцця", - падкрэсліў Прэзідэнт. Тым, хто жыве ў аграгарадках, гарантаваны цвёрдыя сацыяльныя стандарты, але гэта толькі мінімум. Сучасныя людзі маюць патрэбу ў якасным рамонце дамоў, бытавой тэхнікі, у стрыжцы, у шыцці адзення, у многім іншым. "Малы бізнес здольны гэта зрабіць. Але павінны быць адпаведныя ўмовы і даступныя цэны на паслугі ў сельскай мясцовасці", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Ва ўказе аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання прадугледжана ўсё магчымае для змяншэння затрат сельскіх прадпрымальнікаў. Няма падатку на дабаўленую вартасць, а гэта прыкладна пятая частка цаны. Падатак на прыбытак - усяго 6 працэнтаў - у тры разы ніжэй за агульную стаўку. Падаткі на зямлю і нерухомую маёмасць наогул не спаганяюцца.

"Вызначаць канкрэтныя тэрыторыі з такім ільготным рэжымам будуць абласныя Саветы дэпутатаў, гэта значыць, на месцах. Тут патрэбны разумны падыход. Каб не атрымалася так: межы Мінска або абласнога цэнтра перасек, а там - падатковы рай. Не для таго прыняты такія значныя паслабленні, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Дарэчы, калі ў аддаленых раёнах імі скарыстаецца замежны бізнес, напрыклад, з прыгранічных Браншчыны, Смаленшчыны, літоўскіх або ўкраінскіх рэгіёнаў, то гэта толькі плюс. Важна захаваць вёску і даць ёй новае жыццё".

Прэзідэнт хацеў бы пачуць ад удзельнікаў сустрэчы, што яшчэ акрамя выдадзенага ўказа, трэба, каб прадпрымальнік актыўней ішоў у малыя гарады і сельскую мясцовасць. "Пры гэтым, можа, і не трэба чалавеку адразу рэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, браць на сябе сур'ёзныя абавязацельствы. Цалкам верагодна, што спачатку дастаткова будзе папрацаваць проста так, на сябе, паглядзець, ці будуць карыстацца попытам яго паслугі. Для гэтага выдадзены ўказ аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі