У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Жнв 2015

Лукашэнка: Праблемных пытанняў у адносінах Беларусі і ЗША менш, чым збліжаючых фактараў

Лукашэнка: Праблемных пытанняў у адносінах Беларусі і ЗША менш, чым збліжаючых фактараў

3 жніўня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што праблемных пытанняў у адносінах Беларусі і ЗША менш, чым збліжаючых фактараў. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы ў Мінску з дэлегацыяй кангрэсменаў ЗША, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нягледзячы на наяўнасць некаторых рознагалоссяў у палітычнай сферы, я ўпэўнены, што праблемных пытанняў, якія нас раздзяляюць, менш, чым збліжаючых станоўчых фактараў", - сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што апошнім часам кантакты паміж Беларуссю і ЗША, уключаючы абмен візітамі афіцыйных і дзелавых дэлегацый, значна актывізаваліся. Прадаўжаецца ўзаемадзеянне паміж беларускімі і амерыканскімі праваахоўнымі органамі, наладжваюцца міжрэгіянальныя сувязі, развіваецца супрацоўніцтва ў галіне навукі, культуры і адукацыі. Паступова расце двухбаковы тавараабарот. "Мы разумеем, што без яго ніякіх адносін паміж дзяржавамі быць не можа, таму што эканоміка - гэта фундамент любых адносін", - упэўнены ён.

"ЗША для нас - шматабяцальны гандлёвы партнёр і інвестар, і мы гэта не ўтойваем. Мы зацікаўлены ў атрыманні доступу беларускіх вытворцаў да плацежаздольнага, ёмістага амерыканскага рынку. Узаемна гатовы зрабіць усё для таго, каб камфортна было працаваць вам тут, у Беларусі", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў таксама зацікаўленасць беларускага боку ў прыцягненні інвестыцый, развіцці вытворчай кааперацыі, атрыманні крэдытных рэсурсаў. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, амерыканскія карпарацыі праяўляюць да Беларусі ўсё большую цікавасць, у тым ліку ў сувязі з пэўнымі перавагамі, якія даюць стварэнне Мытнага саюза і ўдзел Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. На сённяшні дзень у Беларусі працуюць амаль 400 прадпрыемстваў з амерыканскім капіталам. "Аднак упэўнены, што патэнцыял нашага эканамічнага супрацоўніцтва значна большы", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што знаходжанне амерыканскіх кангрэсменаў на беларускай зямлі пакіне ў іх добрае ўражанне аб краіне, людзях, а сустрэчы, запланаваныя ў час візіту, дапамогуць бакам бліжэй даведацца адзін аб адным.

"Мы абсалютна нічога не ўтойваем ад вас. Усё, што вы жадаеце ўбачыць у Беларусі, тая магчымасць, якая будзе вам прадастаўлена, дасць магчымасць скласці цэласнае ўражанне аб нашай краіне. Вы можаце знаходзіцца ў Беларусі столькі, колькі вам захочацца, пакуль сапраўды ў вас не складзецца цэласнае ўражанне: няхай у чымсьці негатыўнае, у чымсьці пазітыўнае, але гэта будзе ваша ўражанне аб нашай краіне", - адзначыў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс