У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Сак 2020

Лукашэнка пра барацьбу з каранавірусам: дзейнічаем прафесійна, кропкава, выкарыстоўваючы і кітайскі вопыт

Лукашэнка пра барацьбу з каранавірусам: дзейнічаем прафесійна, кропкава, выкарыстоўваючы і кітайскі вопыт
Фота з архiва

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь, прымаючы меры для барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса, дзейнічае прафесійна і кропкава, зыходзячы ў тым ліку з вопыту Кітая. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітая Цуй Цымінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: выпадкі захворвання на каранавірус, якія зафіксаваны ў Беларусі, з'яўляюцца завезенымі з-за мяжы. "У нас гэты вірус не развіваўся, і, больш таго, мы не з'яўляліся і не з'яўляемся нейкай кропкай, адкуль пачаўся гэты вірус", - адзначыў ён.

У той жа час, нягледзячы на вялікую колькасць грамадзян Кітая, якія прыязджаюць на работу ў Беларусь, не было ніводнага выпадку, каб яны прывезлі ў краіну каранавірус. "З завезеных каранавірусаў - ніводнага з Кітая. Тут працуе вельмі шмат грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі (і ў "Вялікім камені", і на іншых аб'ектах, і на БНБК, якую мы будуем з дапамогай кітайскага народа і крэдыту) - ніводнага факта, выпадку завезенага з КНР віруса. Мы вельмі акуратна працавалі і працуем. Не таму, што нічога не баімся, не ў гэтым справа", - звярнуў увагу беларускі лідар. - Мы спрабуем дзейнічаць прафесійна і кропкава, зыходзячы з вопыту вашага і нашага".

Аляксандр Лукашэнка адрасаваў словы асаблівай удзячнасці кітайскаму боку. "Мне кожную раніцу дакладваюць абстаноўку. Не было выпадку, каб мы задалі пытанне кітайскім спецыялістам, нашым сябрам, і яны нам не адказалі. Увесь горкі вопыт, якія яны назапасілі за гэтыя месяцы, яны шчодра перадаюць беларускім эпідэміёлагам, мікрабіёлагам, урачам і гэтак далей, - сказаў ён. - Дзякуй вам і ўсяму кітайскаму народу за тую дапамогу, якую вы нам цяпер аказваеце".

Прэзідэнт расказаў аб мерах барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса, якія прыняты ў краіне. "Мы вызначылі краіны, якія вельмі сур'ёзна кантралюем з пункту гледжання прыезду адтуль нашых людзей і грамадзян, дапусцім, Германіі, Францыі, Італіі. Мы ж краіну не закрывалі, ні з адной краінай не закрылі граніцу. Да нас прыязджаюць розныя людзі, але ў аэрапорце (у асноўным гэта паветраныя зносіны) мы самым сур'ёзным чынам кантралюем тых, хто прыбывае ў Беларусь", - растлумачыў ён. Пры неабходнасці тых, хто прыязджае, адпраўляюць на каранцін. "Праўда, ганьбяць нас усякімі рознымі словамі, што мы іх дарэмна затрымалі, але такая сітуацыя", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу, што ў гэты перыяд года ў Беларусі назіраецца традыцыйны пад'ём захваральнасці на вірусныя інфекцыі. Таму работнікам аховы здароўя трэба не забываць і пра пацыентаў з іншымі сур'ёзнымі захворваннямі. "Нам трэба не ўпусціць пытанне іншых хвароб, таму што ад каранавіруса ў нас яшчэ не загінуў ні адзін чалавек, а ад іншых хвароб людзі гінуць. Таму я папярэдзіў Міністэрства аховы здароўя, каб урачы ўдзялялі вялікую ўвагу людзям з іншымі хваробамі", - сказаў ён.

Медыкі ў Беларусі ў першую чаргу звяртаюць увагу на людзей з групы рызыкі, у якіх найбольш верагодна цяжкае праходжанне хваробы пры каранавірусе, - гэта людзі пажылога ўзросту і тыя, хто мае шэраг спадарожных захворванняў. "Вядома, любы вірус на такога чалавека кідаецца і пачынае яго там тармасіць, - адзначыў Прэзідэнт. - Нашым урачам пакуль удаецца спраўляцца з гэтымі хваробамі, але расслабляцца мы не плануем". Да работы са слабаабароненымі групамі насельніцтва актыўна падключыліся і сацыяльныя службы, грамадскія арганізацыі, яны прапануюць дапамогу па дастаўцы лякарстваў, прадуктаў харчавання.

"Усякае ў жыцці бывае, але галоўнае - не панікаваць. Я больш за ўсё баюся, што людзі захварэюць на псіхоз ад таго, што адбываецца ў сродках масавай інфармацыі. Ад псіхозу будуць усе астатнія хваробы. Так кажуць і спецыялісты. Ваш вопыт (кітайскага боку. - Заўвага БЕЛТА), наш вопыт мы выкарыстоўваем, каб на дапушчальным для нас узроўні прайсці пік. Вытрымаем да праваслаўнага Вялікадня - значыць, жыць будзем", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс