У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Крс 2017

Лукашэнка: Пляцоўку СНД страчваць нельга, але ўдзел павінен быць цікавы ўсім дзяржавам

Лукашэнка: Пляцоўку СНД страчваць нельга, але ўдзел павінен быць цікавы ўсім дзяржавам

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пляцоўку СНД страчваць нельга, але ўдзел павінен быць цікавы ўсім дзяржавам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што на постсавецкай прасторы цяпер функцыянуюць розныя інтэграцыйныя структуры. У некаторых з іх склаліся больш блізкія адносіны паміж краінамі, у іншых наладжана менш цеснае супрацоўніцтва. Прэзідэнт назваў гэтыя працэсы рознаўзроўневай інтэграцыяй.

"Дарэчы, Еўрапейскі саюз цяпер гэты тэрмін пачынае выкарыстоўваць. Вы бачыце, што там утвараецца больш прагрэсіўнае аб'яднанне, - група вялікіх дзяржаў, каб за сабой пацягнуць астатнія. І ўжываюць ужо гэты тэрмін - рознаўзроўневая інтэграцыя, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Так і ў нас атрымалася. Той, хто хацеў застацца ў СНД, застаўся. Нехта захацеў выйсці, як Грузія, - выйшлі. Нехта фактычна прыпыніў свой удзел у СНД, і тое не заўсёды - часам прыязджаюць на гэта пасяджэнне прадстаўнікі Украіны. Але мы дамовіліся, што гэту пляцоўку нельга страчваць".

"А каб быў інтарэс і ўмацаваць яе, мы вырашылі надаць дзяржавам большую зацікаўленасць працаваць у СНД. Мы падпісалі дагавор аб зоне свабоднага гандлю, пайшлі на больш сур'ёзнае супрацоўніцтва. Цяпер мы павінны падпісаць дагавор аб свабодным перамяшчэнні паслуг, скажам так. Г.зн. тое, што мы ўжо зрабілі часткова ў ЕўрАзЭС, а больш у Саюзнай дзяржаве. Вопыт інтэграцый рознага ўзроўню спатрэбіўся. Трэба, каб была зацікаўленасць у гэтых дзяржаў, якія ўваходзяць у СНД", - перакананы Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што кожная краіна, удзельнічаючы ў якіх-небудзь інтэграцыйных аб'яднаннях, шукае для сябе выгады. Аднак да гэтага дзяржавы павінны падыходзіць асцярожна. "Выгада не павінна быць за кошт твайго суседа. Табе выгадна недзе, яму таксама недзе выгадна, недзе ты ўступаеш, недзе - ён. Але выгада - гэта абавязкова. Калі гэта нявыгадна, як бы гэта меркантыльна ні гучала, каму патрэбны нейкі саюз і нейкія крокі ў гэтым напрамку, - падкрэсліў ён. - Расія сваю выгаду шукае, беларусы і казахі сваю і г.д. Але мы знайшлі тыя пытанні, дзе гэта будзе выгадна. Гэта перш за ўсё эканоміка. Эканоміка звязвае так, што потым нікуды не пойдзеш. Гэта ў рамках СНД".

Міждзяржаўная тэлерадыёкампанія "Мір" была створана ў 1992 годзе для асвятлення палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва краін СНД, фарміравання агульнай інфармацыйнай прасторы і садзейнічання міжнароднаму абмену інфармацыяй.

Тэлеканал "Мір" знаёміць гледачоў з сучасным жыццём і гісторыяй краін постсавецкай прасторы. Вяшчанне тэлеканала ажыццяўляецца кругласутачна ў чатырох часавых паясах на тэрыторыі 13 дзяржаў (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія, Таджыкістан, Украіна, Латвія, Літва, Эстонія). Патэнцыяльная аўдыторыя - больш за 130 млн чалавек.

Тэлеверсія інтэрв'ю будзе паказана ў эфіры канала 7 красавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс