14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе, што яго дзеці будуць жыць у Беларусі. Аб гэтым ён расказаў сёння ў час размовы з працоўным калектывам ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Не ведаю, як вашы дзеці, але я планую, што мае дзеці будуць жыць у гэтай краіне, на гэтай зямлі", - сказаў кіраўнік дзяржавы. "У нас цудоўная краіна", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да работнікаў прадпрыемства.
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі можна атрымаць добрую адукацыю. "І не верце таму, што ў нас адукацыя дрэнная. Нашых людзей, спецыялістаў з рукамі-нагамі гатовы пасля ВНУ забраць да сябе. А мы іх утрымліваем. Дык калі дрэнная адукацыя, што ж вы бераце? І паглядзіце, колькі іншаземцаў вучыцца", - сказаў ён. "Вось гэта трэба берагчы, гэта трэба цаніць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.