У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Чэр 2016

Лукашэнка: Планамерная дыверсіфікацыя экспарту - адна з ключавых мэт эканамічнай палітыкі Беларусі

Лукашэнка: Планамерная дыверсіфікацыя экспарту - адна з ключавых мэт эканамічнай палітыкі Беларусі

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Планамерная дыверсіфікацыя экспарту з'яўляецца адной з ключавых мэт эканамічнай палітыкі Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З улікам адкрытасці беларускай эканомікі важным фактарам устойлівага развіцця нашай краіны з'яўляецца эфектыўная эканамічная дзейнасць, якая забяспечваецца збалансаванасцю ў знешнім гандлі і ўдзелам у міжнародным падзеле працы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, сёння адной з ключавых мэт эканамічнай палітыкі Беларусі становіцца планамерная дыверсіфікацыя экспарту і раўнамернае размеркаванне гандлёвых сувязей па трох асноўных напрамках: Еўразійскім эканамічным саюзе, Еўрапейскім саюзе, а таксама партнёрах у Азіі, Афрыцы і Амерыцы. Да 2020 года Беларусь плануе выйсці на прапарцыянальныя суадносіны па кожным з гэтых напрамкаў.

Вітаючы замежных дыпламатаў, кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што такія рысы характару, як адкрытасць і гасціннасць, верацярпімасць і міралюбнасць, глыбока ўкараніліся ў менталітэце беларускага народа. "Гэтыя якасці, якія далі магчымасць Беларусі стаць своеасаблівай апорай стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне, былі сфарміраваны няпростай гісторыяй, што пакінула глыбокія рубцы на беларускай зямлі, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Выконваючы сваю пасольскую місію, вы зможаце лепш даведацца і па заслугах ацаніць тое гераічнае і адначасова трагічнае мінулае, якое ляжыць у аснове сучаснай міралюбівай і шматвектарнай знешняй палітыкі нашай дзяржавы".

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што дзейнасць дыпламатаў у Беларусі абернецца адчувальнымі вынікамі, дасць магчымасць знайсці дадатковыя нішы і рэсурсы для ўмацавання гандлёва-эканамічных кантактаў і рэалізацыі значных міжнародных праектаў. "Хачу запэўніць, што з боку беларускіх дзяржаўных органаў і нашых грамадзян вам будуць аказаны ўсебаковая ўвага і садзейнічанне, а для работы будуць створаны самыя спрыяльныя ўмовы. У гэтым вы можаце не сумнявацца", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Сёння Прэзідэнт Беларусі прыняў даверчыя граматы паслоў Аўстраліі, Ганы, Гвінеі, Зімбабвэ, Рэспублікі Карэя, Нікарагуа, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Польшчы, Славакіі, Судана, Філіпін, Эфіопіі і Японіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс