У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Сак 2017

Лукашэнка ўпэўнены ў рэзультатыўнасці ўзаемадзеяння ЕБРР з дзяржсектарам эканомікі Беларусі

Лукашэнка ўпэўнены ў рэзультатыўнасці ўзаемадзеяння ЕБРР з дзяржсектарам эканомікі Беларусі

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узаемадзеянне Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) з дзяржаўным сектарам эканомікі Беларусі дасць добрыя вынікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Філіпам Бенетам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы было адзначана, што ў мінулым годзе была прынята новая чатырохгадовая Стратэгія ЕБРР на 2016-2019 гады, у якой адменены так званы калібраваны падыход, што абмяжоўваў супрацоўніцтва з дзяржаўным сектарам.

Лукашэнка ўпэўнены ў рэзультатыўнасці ўзаемадзеяння ЕБРР з дзяржсектарам эканомікі Беларусі"Беларусь як паўнапраўны член Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця заўсёды выступала супраць непатрэбных бар'ераў, асаблівых падыходаў і іншых фактараў, якія стрымліваюць наша супрацоўніцтва і ўзаемаразуменне. Такую платформу цяпер мы маем, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У рамках цяперашняй стратэгіі мы зможам больш шырока ўзаемадзейнічаць у сферы дзяржаўнага сектара, што, упэўнены, дасць добрыя вынікі і адкрые новыя перспектывы. Развіццё ўсіх форм уласнасці, у тым ліку і дзяржаўнага, і прыватнага сектара, - гэта наш прыярытэт у Беларусі. І я вам удзячны, што вы гэта разумееце, і ў вас няма ніякіх прадузятых думак супраць гэтага".

Лукашэнка ўпэўнены ў рэзультатыўнасці ўзаемадзеяння ЕБРР з дзяржсектарам эканомікі БеларусіКіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Беларусь узаемадзейнічае з ЕБРР ужо больш за 20 гадоў і вынікі гэтага супрацоўніцтва істотныя. "За гэты час у беларускую эканоміку прыцягнуты немалыя грашовыя сродкі. Гэтыя інвестыцыі ажыццёўлены ў самыя перспектыўныя і цяпер паспяховыя праекты", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Лукашэнка ўпэўнены ў рэзультатыўнасці ўзаемадзеяння ЕБРР з дзяржсектарам эканомікі БеларусіЗа апошнія гады ўзровень узаемадзеяння Беларусі і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця выйшаў на якасна новы ўзровень. Агульны аб'ём фінансавых рэсурсаў, прадастаўленых банкам за 1992-2016 гады, склаў больш як 1,8 млрд. еўра. Пры гэтым на долю рэалізуемых у мінулым годзе праектаў прыпала 516 млн еўра.

У верасні 2016 года была зацверджана новая чатырохгадовая Стратэгія ЕБРР для Беларусі да 2019 года. У адпаведнасці з ёй банк канцэнтруецца на двух асноўных напрамках: павышэнні канкурэнтаздольнасці рэальнага сектара эканомікі, павышэнні ўстойлівасці і якасці паслуг дзяржаўнай інфраструктуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс