У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Кст 2016

Лукашэнка ўпэўнены ў перспектыўнасці інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з Пакістанам

Лукашэнка ўпэўнены ў перспектыўнасці інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з Пакістанам

5 кастрычніка, Ісламабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з Пакістанам ёсць добрыя перспектывы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час адкрыцця IV Беларуска-пакістанскага дзелавога і інвестыцыйнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Звяртаючыся да ўдзельнікаў нашага форуму, я запрашаю пакістанскіх бізнесменаў укладваць інвестыцыі ў выгадныя для вас праекты на тэрыторыі Беларусі. Упэўнены, у такога супрацоўніцтва добрыя перспектывы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Беларусі дзейнічае шэраг прэферэнцый, якія могуць быць карысныя для замежных кампаній. "З пункту гледжання падатковага планавання і аптымізацыі прэферэнцыі ўключаюць спецыяльныя льготныя ўмовы гаспадарання пры арганізацыі бізнесу ў рамках шасці свабодных эканамічных зон. Замежныя кампаніі таксама могуць атрымаць дадатковую выгаду, максімальна знізіўшы інвестыцыйныя затраты і падатковую нагрузку пры ўкладанні капіталаў у нашых малых і сярэдніх гарадах", - адзначыў Прэзідэнт.

Лукашэнка ўпэўнены ў перспектыўнасці інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з ПакістанамАляксандр Лукашэнка таксама расказаў аб актыўным будаўніцтве пад Мінскам Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" - у гэтым міжнародным праекце жадаюць удзельнічаць кампаніі розных краін. Асаблівую ўвагу Прэзідэнт акцэнтаваў на транспартна-лагістычных магчымасцях Беларусі, праводзімай у краіне палітыцы "кропкавай" прыватызацыі і кадравым патэнцыяле рэспублікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс