У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Ліс 2016

Лукашэнка павіншаваў Трампа і выказаў надзею на далейшую нармалізацыю адносін з ЗША

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дональда Джона Трампа з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша перамога - сведчанне выбару амерыканскага народа на карысць палітыкі, якая грунтуецца на сумленнасці, адказнасці, пошуку перамен, - гаворыцца ў віншаванні. - Сваёй актыўнай, шчырай і смелай пазіцыяй у ходзе перадвыбарнай кампаніі Вы ўзварухнулі амерыканскае грамадства, вярнуўшы яго да сапраўднай дэмакратыі".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь у знешнепалітычнай дзейнасці заўсёды прытрымлівалася неабходнасці канструктыўнага супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амерыкі. "Спадзяюся, што пад Вашым кіраўніцтвам нармалізацыя адносін паміж нашымі краінамі прадоўжыцца", - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў Дональду Джону Трампу здароўя, энергіі і настойлівасці ў выкананні перадвыбарных абяцанняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску