8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Даніэля Артэга з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Нікарагуа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Рэспубліка Беларусь глыбока зацікаўлена ў развіцці ўсебаковых сувязей з Рэспублікай Нікарагуа, пошуку новых форм супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах", - гаворыцца ў віншаванні.