VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Сак 2018

Лукашэнка патрабуе праверыць масавыя месцы на бяспеку і строга пакараць за сур'ёзныя хібы

Лукашэнка патрабуе праверыць масавыя месцы на бяспеку і строга пакараць за сур'ёзныя хібы

27 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству ўнутраных спраў і Міністэрству па надзвычайных сітуацыях праверыць месцы масавага скопішча людзей пасля здарэння ў Кемераве і пры наяўнасці сур'ёзных недапрацовак з боку ўладальнікаў такіх устаноў строга пакараць іх. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час рабочай сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вяртаючыся да падзей у Расіі, хацеў бы вас папрасіць (учора я даручыў міністру па надзвычайных сітуацыях) вельмі сур'ёзна праверыць не гандлёвыя цэнтры, як у нас сродкі масавай інфармацыі напісалі (так, іх трэба праверыць, прытым капітальна), а месцы масавага скопішча людзей, а гэта не толькі гандлёвыя цэнтры, гэта і кінатэатры, і гэтак далей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, чаму занепакоены гэтымі пытаннямі. "Мы ў мінулым годзе далі вялікую свабоду прадпрымальніцтву. Калі ласка - стварайце, рабіце, прыносьце карысць дзяржаве. Папярэдзілі і на ўзроўні законаў аб тым, што будуць адказваць галавой, даравання не будзе ні за ўзрывы, ні за пажары. Не дай бог, людзі загінуць. Адказваць будуць яны. Але, ведаеце, з іх нічога не возьмеш. Што з іх возьмеш, калі загінулі дзясяткі, а яшчэ невядома, можа, і сотні людзей у гэтым цэнтры ў выхадны дзень у Расіі, у Кемераве. Таму, каб, не дай бог, у нас гэта здарылася. І МНС за кароткі прамежак часу адно не справіцца, таму падключыцеся да гэтага пытання", - запатрабаваў Прэзідэнт.

"І ў мяне просьба і даручэнне вам: вельмі строга караць, калі толькі вы ўбачыце дзе-небудзь нейкія недапрацоўкі, якія могуць прывесці да цяжкіх наступстваў, асабліва для людзей - і недапушчальна для дзяцей", - паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не дарэмна вырашыў зрабіць паездку ў Кемерава. "Дзеці загінулі. У чым дзеткі вінаватыя, якіх бацькі сабралі ў гэтага бізнесмена, які пабудаваў гэты цэнтр? Яны прыйшлі паглядзець мульцікі, а згарэлі ў агні. Гэта недапушчальна. Таму падключыцеся і разам з Вашчанкам (міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. - Заўвага БЕЛТА) паглядзіце ўсё", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблівую ўвагу, паводле яго слоў, неабходна ўдзяліць і жылым дамам. "У нас людзі так расслабіліся, што далей няма куды. Яны нават падвалы ў жылых дамах зачыніць на замок і праверыць не могуць. Гэта ж бесшабашнасць поўная! - абурыўся Прэзідэнт. - Праверце, каб потым нам усім не было балюча, калі што-небудзь, не дай бог, здарыцца".

Адпаведную работу неабходна правесці да 1 красавіка, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. "Каб мы мелі нейкую карціну, хоць гэта і бесперапынная работа. І вы, і яны займаецеся гэтым. Але цяпер трэба гэту тэму завастрыць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход