VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Лют 2016

Лукашэнка патрабуе нацэльваць маладых вучоных на распрацоўкі па актуальных і запатрабаваных тэмах

Лукашэнка патрабуе нацэльваць маладых вучоных на распрацоўкі па актуальных і запатрабаваных тэмах

12 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе нацэльваць маладых вучоных на распрацоўкі па актуальных і запатрабаваных тэмах. Такую задачу ён паставіў сёння, уручаючы дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку кіраўніка дзяржавы, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Нацыянальнай акадэміі навук, Міністэрству адукацыі, універсітэтам і іншым ВНУ трэба павысіць эфектыўнасць работы аспірантуры, нацэліць будучых вучоных на актуальныя і запатрабаваныя жыццём сферы дзейнасці.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асаблівай увагі патрабуе развіццё дактарантуры - важнай ступені навуковага росту. "Пры вызначэнні тэматыкі дысертацый і правядзенні даследаванняў важна ўлічваць перспектыўныя для рэспублікі напрамкі. Сёння мы адчуваем недахоп навуковых кадраў па шэрагу запатрабаваных спецыяльнасцей", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што для паспяховага функцыянавання кожнай галіны рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання павінны правільна планаваць, суправаджаць і кантраляваць падрыхтоўку неабходных ім спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі.

Працэс падрыхтоўкі маладога пакалення даследчыкаў павінен быць пераемным і ажыццяўляцца на ўсіх ступенях адукацыі: ад адбору таленавітых студэнтаў у ВНУ да суправаджэння пры навучанні ў магістратуры і аспірантуры.

"Вопыт апошніх гадоў паказвае, што нам пад сілу вырашаць самыя складаныя задачы. У нас наладжана сістэма падрыхтоўкі навуковых кадраў, і мы прадаўжаем яе ўдасканальваць", - падкрэсліў Прэзідэнт. Толькі ў мінулым годзе 48 чалавек сталі дактарамі і 513 - кандыдатамі навук, званне прафесара атрымалі 50, а дацэнта - амаль 400 саіскальнікаў.

"У гэтай зале прысутнічаюць вучоныя, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё перспектыўных напрамкаў даследаванняў у такіх галінах, як медыцына, машынабудаванне, фізіка, матэматыка, сельская гаспадарка, біялогія, гісторыя, сацыялогія, псіхалогія, эканоміка і іншыя. Вашы дасягненні запатрабаваны і ўжо знайшлі практычнае прымяненне як у Беларусі, так і за яе межамі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў прысутных з прысуджэннем вучоных ступеней і прысваеннем званняў і пажадаў дабрабыту, шчасця, новых творчых здзяйсненняў і абавязкова - дастойных вучняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход