Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Ліс 2016

Лукашэнка: Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне - гэта святое

Лукашэнка: Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне - гэта святое

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне - гэта святое. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нават расіянам варта павучыцца ў беларусаў стаўленню да памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, сказаў Прэзідэнт. У Беларусі няма недагледжаных помнікаў, нават калі гэта створаныя па ініцыятыве вяскоўцаў "саматужныя" аб'екты. Кіраўнік дзяржавы прывёў прыклад помніка ў Александрыі, які быў устаноўлены яшчэ ў савецкія гады па ініцыятыве калгаса. Мінула шмат гадоў і стан помніка жанчыне, якая страціла на вайне дзяцей, на долю якой выпаў вялікі цяжар тых гадоў, пакідае жадаць лепшага, але заўсёды тэрыторыя каля аб'екта дагледжаная, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Там заўсёды парадак. Чаму? Таму што кожнае дзіця ў школе ведае, што два разы ў год, а, можа, тры, трэба прыйсці, навесці парадак вакол гэтых помнікаў. Гэта памяць. Як мы ставімся, так і да нас будуць ставіцца потым нашы дзеці і нашы ўнукі. Таму гэта святое, у нас няма дыскусій у грамадстве па гэтым пытанні. Мы ніколі не ставілі яго пад сумненне", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс