У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Май 2017

Лукашэнка: Пакаленне пераможцаў стварыла магутны эканамічны і культурны патэнцыял

Лукашэнка: Пакаленне пераможцаў стварыла магутны эканамічны і культурны патэнцыял

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакаленне пераможцаў стварыла магутны эканамічны і культурны патэнцыял. Гэта стала асновай далейшага развіцця Беларусі, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску з нагоды 72-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нацысты ператварылі наш квітнеючы край у руіны. Каб адрадзіць Беларусь з попелу, спатрэбілася яшчэ адна найцяжэйшая бітва. Цяпер ужо з разрухай і голадам. Самаадданасць і гераізм людзей, згуртаванасць і братэрская дапамога саюзных рэспублік зрабілі, здавалася б, немагчымае. За кароткія тэрміны мы аднавілі заводы і фабрыкі, узвялі новыя, арганізавалі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, пабудавалі школы, ВНУ, бібліятэкі, тэатры і музеі, - сказаў беларускі лідар. - Пакаленне пераможцаў стварыла магутны эканамічны і культурны патэнцыял. Гэта стала асновай далейшага развіцця нашай краіны".

"Мы шчаслівыя, што нашы дарагія ветэраны вайны і працы сёння знаходзяцца сярод нас. Усё, што вы зрабілі для Радзімы, ніколі не будзе забыта. Вашы здзяйсненні назаўсёды занялі самае ганаровае месца ў айчыннай гісторыі. На вашым прыкладзе вучацца і будуць вучыцца ўсе пакаленні беларусаў. Бо не можа быць нічога больш дастойнага, чым ахвярны подзвіг у імя свабоды і незалежнасці. З гадамі мы разумеем гэта всё вастрэй, асабліва сёння, калі вас, дарагія ветэраны, становіцца ўсё менш і менш", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс