У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Снж 2017

Лукашэнка: Падыходы да выбараў акадэмікаў і член-карэспандэнтаў НАН павінны быць больш празрыстымі і аб'ектыўнымі

Лукашэнка: Падыходы да выбараў акадэмікаў і член-карэспандэнтаў НАН павінны быць больш празрыстымі і аб'ектыўнымі

13 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Падыходы да выбараў акадэмікаў і член-карэспандэнтаў Нацыянальнай акадэміі навук павінны быць больш празрыстымі і аб'ектыўнымі. Гэтага запатрабаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на ІІ З'ездзе вучоных Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мала ўвагі ўдзяляецца як фарміраванню актуальнай тэматыкі дысертацый, так і ўкараненню навуковых распрацовак у практыку. Ды і падыходы да выбараў акадэмікаў і член-карэспандэнтаў неабходна зрабіць больш празрыстымі і аб'ектыўнымі. Гэтыя ганаровыя званні павінны атрымліваць сапраўды аўтарытэтныя вучоныя, якія маюць не толькі важкія дасягненні, але і прызнаныя навуковыя школы, уласных вучняў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што не паспелі нядаўна ў НАН прайсці чарговыя выбары акадэмікаў і член-карэспандэнтаў, як на яго паляцелі скаргі і просьбы разабрацца ў гэтым працэсе. "Сярод таленавітых людзей, вучоных, работнікаў культуры заўсёды гэта склока ёсць. Я думаю, пабуду ўбаку, можа, уляжацца, уціхне. Нічога падобнага, яшчэ больш! Няўжо вы не можаце сабрацца і згодна з тымі нарматыўнымі дакументамі зрабіць гэта ўсё прыгожа, нікога не крыўдзячы? Я заўсёды вас заклікаю: адзін прынцып - справядлівасць. Таму вам трэба тэрмінова заняцца выпрацоўкай пэўнай нарматыўна-прававой базы для сябе, каб у будучым гэты працэс быў празрыстым", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ёсць таксама сур'ёзныя нараканні адносна падрыхтоўкі навуковых кадраў, беражлівага стаўлення да чалавечага капіталу. "Да гэтага часу мы належным чынам не арганізавалі работу па падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў інтарэсах галін эканомікі. Часта міністэрствы падыходзяць да гэтага пытання фармальна. На жаль, кіруючай ролі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, Акадэміі навук таксама не відаць", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс