VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Сак 2018

Лукашэнка падкрэслівае заслугі грузінскага боку ў паспяховым развіцці адносін

Лукашэнка падкрэслівае заслугі грузінскага боку ў паспяховым развіцці адносін

22 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае вялікую зацікаўленасць і актыўнасць з грузінскага боку ў развіцці адносін з Беларуссю. Аб гэтым ён заявіў 22 сакавіка на ўрачыстым прыёме ад імя Прэзідэнта Грузіі Гіоргія Маргвелашвілі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы, паважаныя браты грузіны, мяне вельмі здзівілі. Я, напэўна, у палітыцы больш, чым хто-небудзь з прысутных тут. Тым больш, на гэтай пасадзе. І сустракаўся з рознымі людзьмі, рознымі дэлегацыямі. Часам вельмі шмат абяццаняў, размоў, наказаў, жадання заўтра ж горы звярнуць. Праходзіць паўгода - два-тры, а элементарныя пытанні не вырашаюцца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ён спачатку думаў, што так можа быць і ў выпадку з Грузіяй. "Таго, што нашы грузінскія калегі так спрацуюць, шчыра прызнаюся, я не чакаў. Таму я без ліслівасці вам кажу: вы мяне прыемна здзівілі, вы проста малайцы ў гэтым плане, і, напэўна, за вамі вялікае будучае", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падзякаваў грузінскаму боку за гасцінны прыём, аказаны беларускай дэлегацыі, і адзначыў гатоўнасць і далей развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва. "Грузінскі народ заслугоўвае добрага жыцця. Гэта працавіты, прадпрымальны народ, які ўмее працаваць у рыначных адносінах значна лепш, чым беларусы, - сказаў ён. - Нам прыемна мець справу з такімі партнёрамі. Калі мы нешта можам зрабіць для вас, вы павінны быць абсалютна ўпэўнены - мы для вас абавязкова зробім".

"Трэба рухацца тымі ж тэмпамі, якімі мы рухаемся да гэтага моманту. Бывайце часцей у нас, мы будзем прыязджаць часцей да вас. І адпачыць, і папрацаваць, і падгледзець адзін у аднаго нешта добрае, пераняць лепшае. Усё ў імя нашых народаў. Наша палітыка такая. Думаю, што ў вас таксама", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход