У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Сак 2015

Лукашэнка падкрэслівае важнасць недапушчэння фальсіфікацый і перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны

Лукашэнка падкрэслівае важнасць недапушчэння фальсіфікацый і перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны

3 сакавіка, Масква /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць недапушчэння фальсіфікацый і перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны. Аб гэтым ён заявіў пасля завяршэння пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі актыўна працуем, асабліва нашы вучоныя, па процідзеянні спробам фальсіфікацыі гісторыі і скажэння гістарычнай праўды аб Другой сусветнай вайне. Што называецца, на злобу дня, асабліва апошнім часам. Хто б мог падумаць, што на прасторах былога СССР, народы якога поплеч ваявалі супраць агульнага ворага, праз 70 гадоў з'явяцца людзі, якія, мякка кажучы, не разумеюць і не ведаюць гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Таму нам ужо ў агульным доме даводзіцца абараняць вынікі Вялікай Айчыннай вайны і не дапусціць фальсіфікацый", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну за паважлівае стаўленне і выразную пазіцыю адносна агульнай Перамогі, 70-годдзе якой святкуецца ў гэтым годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс