У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Кст 2015

Лукашэнка: пачаўся перадзел свету, і Беларусі важна захаваць краіну

Лукашэнка: пачаўся перадзел свету, і Беларусі важна захаваць краіну

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка канстатуе пачатак перадзелу свету. На гэты факт ён звярнуў увагу, адказваючы на пытанні прадстаўнікоў працоўных калектываў і жыхароў Мінскага раёна ў час наведвання новага ўчастка другой Мінскай кальцавой аўтадарогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Уладныя людзі спрабуюць перадзяліць свет, - сказаў беларускі лідар. - Тая краіна, якая сёння манапольна валодае ўсім светам, яна самая магутная і ў эканоміцы, і ў ваенных адносінах хоча ўтрымаць свет такім, які ён ёсць, не дапусціць шматпалярнасці. І разгарнулася барацьба".

Паводле слоў Прэзідэнта, пачалося ўсё са спробы выбудаваць шматпалярны свет. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца прыхільніцай шматпалярнага светаўладкавання. Ён адзначыў, што даўно гаварыў аб тым, што не будзе стабільнасці, калі свет не будзе абапірацца на некалькі апор. "Таму што на адной апоры монапалярны свет не ўстойлівы, ён у любы час абваліцца. Патрэбна дадатковая апора. Такой дадатковай апорай быў Савецкі Саюз, ён процістаяў Злучаным Штатам, і яны ўраўнаважвалі адзін аднаго", - дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Пачаўся перадзел свету, і вось у гэтай сітуацыі нам трэба набрацца мудрасці і цярпення, каб выстаяць, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Нам трэба ўтрымаць краіну, захаваць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс