Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Чэр 2014

Лукашэнка: Ніхто не можа перавярнуць краіну, за выключэннем эканамічнай прычыны

Лукашэнка: Ніхто не можа перавярнуць краіну, за выключэннем эканамічнай прычыны

19 чэрвеня, Салігорск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Стабільнасць у Беларусі можа быць разбурана толькі па эканамічных прычынах, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з працоўным калектывам ААТ "Беларуськалій" і прадстаўнікамі рэгіянальных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі мяне пачынаюць дапякаць замежныя журналісты: вось, там дыктатура, і Пуцін пасля Украіны да вас на танку прыедзе, - для мяне гэта проста смешна. Ніхто ніколі ні на якім танку да нас не прыедзе і ніхто нас не зверне з той дарогі, па якой мы ідзём", - сказаў кіраўнік дзяржавы. "Ніхто не можа перавярнуць краіну, за выключэннем толькі адной прычыны - эканамічнай. Нашу стабільнасць можа разбурыць толькі эканоміка, калі ў нас не будуць працаваць прадпрыемствы, калі мы не будзем прадаваць выраблены прадукт", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што прадукцыю трэба выпускаць якасную і па нармальнай цане.

Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь купляе прыродны газ і нафту ў Расіі па значна больш нізкіх цэнах, чым суседнія краіны. "Чаго не хапае "Беларуськалію" або іншым прадпрыемствам? - адзначыў Прэзідэнт. - Што яшчэ трэба? Патрэбны бізун, як я часта кажу сваім чыноўнікам, і добры націск, каб працавалі". Аляксандр Лукашэнка дадаў, што прэтэнзій ні яму, ні ўраду ў гэтай частцы прад'яўляць няма чаго.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі