У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Ліп 2017

Лукашэнка: Інтэрнэт-прастора і сацсеткі павінны будавацца па законах маральнасці і духоўнасці

Лукашэнка: Інтэрнэт-прастора і сацсеткі павінны будавацца па законах маральнасці і духоўнасці

12 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Інтэрнэт-прастора і сацыяльныя сеткі павінны будавацца па законах маральнасці і духоўнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на адкрыцці пленарнага пасяджэння XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У імя гэтай самой маральнасці, абароны правоў грамадзян на дакладную інфармацыю дзяржава мае права прымяняць нормы і сілу закона. Інфармацыі, што разбурае асобу, павінны ставіцца надзейныя бар'еры", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прафесія журналіста ў новых тэхналагічных умовах кардынальна змянілася, адбыўся пераход да новай сістэмы стварэння і распаўсюджвання інфармацыі - грамадзянскай журналістыкі. "Цяпер у якасці масмедыя можа выступіць практычна любы чалавек, які мае тэлефон і выхад у інтэрнэт. Пры гэтым для многіх людзей сусвет звузіўся да экрана смартфона, а карціна сусвету - да стужкі навін у сацыяльных сетках", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

"У цэлым складваецца далёка няпростая сітуацыя на інфармацыйным полі. Недакладнасць, падтасоўка фактаў, укідванне яўнай хлусні прыводзяць да скажонага ўспрымання падзей. Паступова ў гэта ўцягваецца шырокая грамадская думка. І ўжо не разбярэшся, дзе праўда, а дзе выдумка", - сказаў Прэзідэнт.

На яго думку, у гэтых умовах менавіта ад прафесійных вопытных журналістаў, ад традыцыйнай прэсы шмат у чым залежаць маральныя і грамадзянскія арыенціры. "Таму заўсёды важны правільны выбар: рэйтынг або праўда, аб'ектыўнасць або асабістыя інтарэсы", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Некаторыя нашы журналісты традыцыйнай прэсы ўсё больш і больш пачынаюць на злобу дня скочвацца да нетрадыцыйнай журналістыкі. Не рабіце гэтага. Застаньцеся вы ў гэтым жыцці традыцыйнымі. Упэўнены, што наша жыццё, якое, як маятнік, хістаецца, вернецца да гэтай традыцыйнай журналістыкі. Журналістыкі прафесійнай і фундаментальнай", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс