У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Чэр 2014

Лукашэнка: Новыя выклікі і пагрозы патрабуюць максімальнага выкарыстання інтэграцыйных магчымасцей СНД для ўмацавання бяспекі

Лукашэнка: Новыя выклікі і пагрозы патрабуюць максімальнага выкарыстання інтэграцыйных магчымасцей СНД для ўмацавання бяспекі

5 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Новыя выклікі і пагрозы патрабуюць максімальнага выкарыстання інтэграцыйных магчымасцей СНД для ўмацавання бяспекі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія прымаюць удзел у 36-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў - удзельніц СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Прэзідэнт, Беларусь 5 гадоў таму прымала ўжо ўдзельнікаў пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў. "За гэтыя гады адбыліся вельмі сур'ёзныя змяненні як у свеце, так і ў самой Садружнасці, у сістэмах глабальнай і рэгіянальнай бяспекі", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем адзначыў скарачэнне ўдзельнікаў сустрэч, кіраўнікоў спецслужбаў СНД, што абумоўлена выхадам Грузіі з Садружнасці. Аб такіх намерах заяўляе таксама Украіна.

"Тым не менш, новыя выклікі і пагрозы настойліва патрабуюць каардынацыі нашых агульных намаганняў і максімальнага выкарыстання інтэграцыйных магчымасцей Садружнасці для ўмацавання бяспекі краін-удзельніц", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Сёння нас спрабуюць раз'яднаць, нацкаваць адзін на аднаго, выкарыстоўваючы любыя падставы, уключаючы скажэнне гісторыі. Мэта зразумелая - трэба выкараніць агульную памяць аб тым, хто перамог у Вялікай Айчыннай вайне, хто вызваліў Еўропу ад фашызму, стварыць умовы для новага перадзелу свету, зацвердзіўшы сваё панаванне ў розных частках планеты", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія прымаюць удзел у 36-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў - удзельніц СНДПаводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, апошнім часам традыцыйныя міжнародныя інстытуты забеспячэння бяспекі, на жаль, не заўсёды здольны эфектыўна процістаяць глабальным выклікам. Прычым гэтыя пагрозы не могуць быць нейтралізаваны на ўзроўні асобных дзяржаў, процідзейнічаць ім магчыма толькі шляхам кансалідацыі намаганняў. І асаблівая роля ў гэтым працэсе адведзена спецслужбам, іх уменню аналізаваць і прагназаваць развіццё існуючай абстаноўкі.

"Нам не трэба звонку чакаць эфектыўных рэцэптаў процідзеяння выклікам і пагрозам рэгіянальнай бяспецы. Мы ў адказе за стабільнасць на нашых землях і павінны фарміраваць сумесныя механізмы рэагавання на дэстабілізуючыя фактары", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў фармаце СНД менавіта спецслужбы прызначаны выяўляць рызыкі, выклікі і пагрозы калектыўнай бяспецы, ствараць умовы для спакойнага і паспяховага развіцця Садружнасці ў цэлым і кожнай дзяржавы ў прыватнасці. Прычым развіцця паступальнага, без шокавай тэрапіі і сацыяльных узрушэнняў.

Прэзідэнт адзначыў, што беларускі бок гатовы падзяліцца сваім вопытам забеспячэння бяспекі маштабных мерапрыемстваў. "Мы гэта прадэманстравалі і на праведзеным спартыўным мерапрыемстве і даказалі ўсяму свету, што здольны праводзіць такія сусветныя форумы. Упэўнены, што гэты вопыт будзе запатрабаваны нашымі азербайджанскімі сябрамі пры правядзенні Першых Еўрапейскіх гульняў у наступным годзе ў Баку", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія прымаюць удзел у 36-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў - удзельніц СНДАляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што глабальная нестабільнасць абумоўлівае неабходнасць нарошчвання сумесных намаганняў у барацьбе з міжнародным тэрарызмам, экстрэмізмам, транснацыянальнымі дэструктыўнымі фарміраваннямі, злачынствамі ў галіне высокіх тэхналогій. "Асаблівую важнасць у гэтым спісе набывае праблема міжнароднага тэрарызму. Яго ачагі найбольш трагічна праяўляюцца на Блізкім Усходзе, у Афрыцы. Аднак усё больш актыўна экстрэмісцкія ідэі пранікаюць у Еўропу і, на жаль, у краіны Садружнасці, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Тэрарыстычныя праявы правакуюць маштабныя сацыяльныя канфлікты, наносяць урон міждзяржаўным адносінам, дэстабілізуюць грамадска-палітычную сітуацыю. Дэструктыўныя арганізацыі выкарыстоўваюцца для разбурэння эканомікі цэлых дзяржаў. Таму нам неабходны глыбокі аналіз і эфектыўнае выяўленне тэрарыстычных пагроз, недапушчэнне пранікнення гэтай чумы ў краіны СНД".

Прэзідэнт таксама заклікаў звярнуць пільную ўвагу на пытанні барацьбы з карупцыяй: "Мы бачым, да якіх разбуральных наступстваў можа прывесці татальная карупцыя, узведзеная ў ранг дзяржаўнай палітыкі, на прыкладзе, у тым ліку, нашых бліжэйшых суседзяў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску