У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Врс 2016

Лукашэнка: Нягледзячы на складанасці, Беларусь і Расія застаюцца блізкімі сябрамі

Лукашэнка: Нягледзячы на складанасці, Беларусь і Расія застаюцца блізкімі сябрамі

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія прайшлі велізарны шлях, каб не разысціся, не разарваць адносіны і застацца блізкімі сябрамі і ў эканоміцы, і ў палітыцы, і ў грамадскім жыцці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву ТАСС для тэлефільма, прысвечанага 25-годдзю СНД, і тэлепраграме "Формула ўлады", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Складаны шлях, але мы яго праходзім дастойна, хоць і з некаторымі шурпатасцямі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што краіны вельмі шмат зрабілі ў плане адзінства, каб народы не былі пакрыўджаны распадам Савецкага Саюза - больш, чым хто-небудзь з постсавецкіх рэспублік. "Мы прынялі шмат рашэнняў, якія ўраўноўваюць беларусаў і расіян у правах. Мы адышлі ад той прорвы, якая магла быць паміж Беларуссю і Расіяй і якая намячалася там пад Смаленскам. Але было б няпраўдай, калі б мы гаварылі толькі аб станоўчым баку. У нас шмат праблем", - заўважыў беларускі лідар.

"Мы, мабыць, у нечым не разумелі Расію. Расія хапалася то за газавую, то за нафтавую трубу, то не прапускала нашы тавары. Мы дзесьці, напэўна, сябе не зусім правільна паводзілі, хоць стараліся "старэйшага брата" не крыўдзіць і не злаваць - гэта таксама праўда", - адзначыў Прэзідэнт.

Вядучае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Расіі ТАСС - адно з буйнейшых у свеце. Інфармацыйныя прадукты ТАСС атрымліваюць больш як 5 тыс. карпаратыўных падпісчыкаў у Расіі і за яе межамі, у тым ліку больш як 1 тыс. СМІ, 200 дыпламатычных прадстаўніцтваў, звыш 250 фінансавых кампаній і больш як 2 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, навуковых і навучальных устаноў.

"Формула ўлады" - сумесны праект інфармацыйнага агенцтва ТАСС і расійскага тэлебачання. Праграма выходзіць у эфір з 2000 года: з 2000 па 2005 год праект трансліравалі па Першым канале, з 2005 і да гэтага часу - па тэлеканале "Расія". У эфір выйшла звыш 350 праграм з кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў больш як 170 краін.

Інтэрв'ю герояў праграмы ў тэкставым варыянце, як правіла, публікуецца ў "Российской газете", а таксама на сайце і стужцы агенцтва ТАСС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску