У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Кст 2018

Лукашэнка: незалежнасць у вытворчасці і мадэрнізацыі ўзбраення - пытанне нумар адзін для любой краіны

Лукашэнка: незалежнасць у вытворчасці і мадэрнізацыі ўзбраення - пытанне нумар адзін для любой краіны

5 кастрычніка, Івацэвіцкі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Незалежнасць у вытворчасці і мадэрнізацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі з'яўляецца адным з галоўных пытанняў для любой краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць стварэння новых узораў беларускай зброі і мадэрнізацыі існуючай тэхнікі ўласнымі сіламі. "Незалежнасць у вытворчасці і мадэрнізацыі для любой краіны - пытанне нумар адзін", - заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка раскрыў гэту тэму на прыкладзе Расіі. "Для Прэзідэнта Расіі больш важнай праблемы няма, хоць ім і так з часу Савецкага Саюза спадчына дасталася немалая. Але для сучаснай зброі яны шмат куплялі. Цяпер пытанне нумар адзін у Расіі - адысці наогул ад куплі імпартнай. Напрыклад, нават маючы з намі самыя цесныя і блізкія адносіны, будуючы адзіную Саюзную дзяржаву, тым не менш яны на КамАЗе ствараюць транспарт для перавозкі ядзерных ракет (па аналогіі з прадукцыяй беларускага прадпрыемства МЗКЦ. - Заўвага БЕЛТА)", - канстатаваў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі расказаў, што наконт гэтага ў яго была размова з Уладзімірам Пуціным і расійскі лідар растлумачыў такія дзеянні тым, што Расія ў перспектыве хоча поўнасцю забяспечыць сабе назалежнасць у гэтым пытанні. "Ён мне прама кажа: добра, сёння ў Беларусі Лукашэнка, улада і іншае (ёсць гатоўнасць і нацэленасць на развіццё супрацоўніцтва з Расіяй. - Заўвага БЕЛТА), мы бачым і купляем у вас, але ў перспектыве павінны быць абсалютна перакананы, асабліва для ядзернай зброі, мы павінны быць незалежныя", - перадаў Аляксандр Лукашэнка падрабязнасці размовы з расійскім калегам.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што і ў Беларусі была пастаўлена задача самастойна вырабляць тыя ці іншыя ўзбраенні, неабходныя для забеспячэння абараназдольнасці краіны. У гэтым пераліку, у прыватнасці, стралковая зброя, якой у выпадку ваеннага часу можна будзе забяспечыць значную частку насельніцтва. "Не дай бог, вайна, мы раздадзім у кожную сям'ю. І мы будзем абараняць сваю тэрыторыю. Але для гэтага трэба мець сваё (узбраенне. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Прэзідэнт.

Аднак задзейнічаць мірнае насельніцтва ў абароне краіны можна толькі ў крайнім выпадку, заўважыў Аляксандр Лукашэнка. "Армія павінна быць падрыхтавана, колькасць гэтай арміі павінна быць адпаведнай, і яна павінна быць узброена той зброяй, якая нам патрэбна", - заявіў ён.

Так, паводле слоў Прэзідэнта, Беларусі абсалютна не патрэбны, напрыклад, авіяносцы, стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі і іншая такая тэхніка, якая выкарыстоўваецца далёка за межамі краіны. "Нам трэба тая зброя, якую мы будзем выкарыстоўваць выключна для абароны, выключна на нашай тэрыторыі і для нанясення тым, хто захоча з намі ваяваць, непапраўнага ўрону. Гэта высокадакладная ракетная зброя з далёкасцю да 300-350 км. У нас гэта ўсё ёсць", - адзначыў Прэзідэнт.

Сярод запатрабаваных у сучасных умовах навінак айчыннага ВПК Аляксандр Лукашэнка назваў беспілотныя лятальныя апараты, таксама ўдзелена ўвага магчымасцям па мадэрнізацыі існуючай тэхнікі. "У гэтай частцы зроблена нямала, але ёсць над чым працаваць. Вы бачылі гэтых "камікадзэ" (спецыяльныя беспілотнікі. - Заўвага БЕЛТА), якія не зусім былі дакладныя, але ўзрыў адбыўся побач, а гэта ўжо таксама паражэнне нават бранятэхнікі, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Таму я бачу, што за гэтыя два гады (нават двух гадоў не мінула, з той пары як я паставіў ім задачу зрабіць гэта) ВПК зроблена нямала".

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым падкрэсліў, што самае галоўнае - гэта не тэхніка, бо нават самымі дасканалымі тэхнічнымі ўстройствамі павінны кіраваць падрыхтаваныя людзі. "Іх трэба вучыць. Тэхніка нармальная, - адзначыў беларускі лідар. - Будзе час, мы яшчэ раз паўторым гэтыя трэніроўкі. Але па "камікадзэ" патрэбны добрыя аператары. Але не факт, што мы будзем ужо моцна выкарыстоўваць беспілотнікі-камікадзэ".

Паводле слоў Прэзідэнта, у частцы распрацоўкі беспілотных лятальных апаратаў вырашана аб'яднаць намаганні, а не ствараць мноства цэнтраў. "Трэба аб'яднаць намаганні і стварыць той ударны беспілотнік, які нам патрэбны. Беспілотнікі-разведчыкі ў нас добрыя, і мы навучыліся іх выкарыстоўваць. У гэтай частцы беспілотных лятальных апаратаў і стварэння больш магутных, якія будуць несці нагрузку ў адну тону і больш, пытанне ўжо вырашана. Тым больш, ёсць попыт на гэта. Для ўнутранага спажывання, нашай арміі, і для экспарту мы гэта будзем вырабляць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што галоўнае - навучыць людзей, а тэхніка са сваімі задачамі справіцца. "Самае галоўнае для мяне - не тое, якія мы малайцы і што мы тут стварылі. Выснова галоўная сёння ў тым, што мы на правільным шляху. У гэтым напрамку будзем рухацца: і свая стралковая зброя, і свае боепрыпасы, і беспілотнікІ, і мадэрнізаваная тэхніка, бранятэхніка, "Кайман", "Волат", якія мы стварылі ў сябе ў Беларусі", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс