6 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць захавання незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Скотам Роландам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Незалежнасць і суверэнітэт для мяне як Прэзідэнта і для беларускага народа - гэта святое. Гэта ікона. Мы ніколі не згодзімся з тым, каб быць несуверэннай дзяржавай, быць залежнай ад некага", - падкрэсліў беларускі лідар.
"Мы зробім усё, каб быць такой (незалежнай і суверэннай. - Заўвага БЕЛТА) дзяржавай. Без усялякіх празмернасцей, без гвалту, нейкай помпы. Мы зробім гэта прыгожа і спакойна, і мы заўсёды будзем незалежнымі. Бог бачыць, што беларускі народ заслужыў гэта сваёй гісторыяй, і вы гэта добра ведаеце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.