5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава з 70-годдзем з дня заснавання ўстановы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Ветэраны вайны і працаўнікі тылу прынеслі мір на нашу зямлю, заклалі трывалы фундамент, на якім пабудавана незалежная беларуская дзяржава. Наш святы абавязак зрабіць усё магчымае для падтрымання іх здароўя і забеспячэння дастойных бытавых умоў", - гаворыцца ў віншаванні.
"Менавіта вы, супрацоўнікі шпіталя, дапамагаеце сваім пацыентам з надзеяй глядзець у будучыню, захоўваць сілы і волю да жыцця", - падкрэсліў Прэзідэнт.