VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Ліп 2020

Лукашэнка: наш лёс у нашых руках, і рашэнні наконт яго мы павінны прымаць у Беларусі

Лукашэнка: наш лёс у нашых руках, і рашэнні наконт яго мы павінны прымаць у Беларусі

17 ліпеня, Віцебск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Лёс Беларусі павінен вызначацца выключна яе грамадзянамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння пры наведванні 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы - маладая суверэнная незалежная дзяржава. Атрымалі мы гэту незалежнасць без крыві. Магчыма, і без поту, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Тады ішла жорсткая барацьба за ўладу паміж Ельцыным і Гарбачовым у Крамлі. І многія з нас, уся краіна фактычна, назіралі, што ж будзе далей. Гэта значыць, мы ў той краіне нібыта і былі адным з асноўных звёнаў гэтай дзяржавы, але ўплываць на сітуацыю, тым больш, на прыняцце рашэнняў, у той час не маглі".

"І калі я гавару цяпер (гэта вельмі важна ў перадвыбарны перыяд), я заўсёды прашу людзей мець гэта на ўвазе. Наш лёс у нашых руках. І свае рашэнні наконт нашага лёсу павінны прымаць мы. Тут - у Беларусі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўніку дзяржавы расказалі аб гісторыі фарміравання, прызначэнні і баявых магчымасцях міратворчай роты, прадэманстравалі розныя варыянты яе экіпіроўкі, узбраенне і ваенную тэхніку. У 103-й брыгадзе Прэзідэнту таксама прадэманстравалі розыгрыш баявога эпізоду "Дзеянне рухомага кантрольна-прапускнога пункта" і паказное ваджэнне ("вальс") БТР-80.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход