Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Лют 2015

Лукашэнка: Насельніцтва павінна быць забяспечана даступнымі і якаснымі айчыннымі лякарствамі

Лукашэнка: Насельніцтва павінна быць забяспечана даступнымі і якаснымі айчыннымі лякарствамі

20 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Насельніцтва Беларусі павінна быць забяспечана даступнымі і якаснымі айчыннымі лякарствамі. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб стане і перспектывах развіцця беларускай фармацэўтычнай прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вытворчасць лякарстваў - адна з самых даходных і хуткарастучых галін у свеце. "І ў нас развіццё гэтай галіны вызначана доўгатэрміновым прыярытэтам", - падкрэсліў Прэзідэнт. У Беларусі створана база для развіцця фармацэўтычнай прамысловасці. У 2010 годзе кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача давесці долю айчынных прэпаратаў на ўнутраным рынку да 50 працэнтаў. "Гэта адно з пытанняў нацыянальнай бяспекі. Мы павінны забяспечыць насельніцтва даступнымі якаснымі айчыннымі лякарствамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб стане і перспектывах развіцця беларускай фармацэўтычнай прамысловасці"Беларусь - сацыяльная дзяржава, і ўмацаванню здароўя людзей мы надаём першараднае значэнне. Так будзе заўсёды", - сказаў Прэзідэнт. З гэтай мэтай праводзіцца мадэрнізацыя медыцынскіх устаноў, аснашчэнне іх найноўшым абсталяваннем, рыхтуюцца кваліфікаваныя спецыялісты і, самае галоўнае, нарошчваецца вытворчасць айчынных лекавых сродкаў.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў сучасных умовах сур'ёзную небяспеку ўяўляе пранікненне на беларускі рынак фальшывых лякарстваў, якія могуць наносіць шкоду здароўю людзей і фінансам. Засцерагчы ад такіх пагроз у першую чаргу прызначана айчынная фармацэўтыка, лічыць кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі