У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Лют 2017

Лукашэнка: Насельніцтва ў Беларусі павінна быць у 2-3 разы больш

Лукашэнка: Насельніцтва ў Беларусі павінна быць у 2-3 разы больш

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Насельніцтва ў Беларусі павінна быць у 2-3 разы больш. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Насельніцтва ў Беларусі павінна быць у 2-3 разы больш. Гэта галоўная сіла краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У сувязі з гэтым дзяржава прадоўжыць падтрымліваць шматдзетныя сем'і. У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што шматдзетныя сем'і не павінны скласці рукі і разлічваць толькі на падтрымку Прэзідэнта.

"Дзяржава павінна дапамагчы, і мы гэта робім. Калі ў нас будзе больш грошай, мы будзем больш дапамагаць", - адзначыў Прэзідэнт.

Падтрымка ваенных таксама застанецца адным з прыярытэтаў дзяржавы. "У любы момант (ваенны. - Заўвага БЕЛТА) пойдзе па загадзе і аддасць сваё жыццё. Дык давайце дадзім ім магчымасць мець свой куток, каб ён мог жыць і гадаваць сваіх дзяцей", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс