У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Стд 2016

Лукашэнка: Народ не даруе, калі мы не забяспечым бяспечнае жыццё і суверэнітэт краіны

Лукашэнка: Народ не даруе, калі мы не забяспечым бяспечнае жыццё і суверэнітэт краіны

22 студзеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларускі народ не даруе ўладзе, калі не будзе забяспечана бяспечнае жыццё ў краіне і суверэнітэт. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі па пытанні разгляду Ваеннай дактрыны Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У любога народа, тым больш нашага, беларускага, да ўлады заўсёды былі і ёсць прэтэнзіі: і цэны высокія, і мяса, малака мала або шмат, і шмоткі не такія, як імпартныя, і зарплаты, і пенсіі невысокія, агароджы зламаліся, дахі прадзіравіліся, снег не прыбрала ўлада з вуліц, машыны не ачысціла своечасова і г.д. І з цягам часу гэтыя прэтэнзіі адыдуць, яны проста забудуцца, або народ, як гэта заўсёды бывае, уладзе даруе. Але не даруе аднаго - калі мы яму не забяспечым бяспеку і абарону суверэнітэту і незалежнасці краіны. Вось тады ні шмоткі, ні мяса, ні малако - нічога не трэба будзе, калі не будзе кавалка зямлі, на якім будуць жыць нашы дзеці і ўнукі, - сказаў Прэзідэнт. - Таму, калі застанецца апошні рубель у бюджэце або кішэні дзяржаўнай, то патраціць яго трэба на бяспеку нашага народа, на бяспечнае жыццё народа. Гэта галоўнае".

У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў Украіну. "Спытайце сёння ў любога ўкраінца, які жыве там, не толькі ў Данецку, Данбасе, Луганску: што для іх галоўнае. Бо ў іх і жыцця ж фактычна няма, з пункту гледжання нашага народа. Там ніхто ўжо не гаворыць пра цэны, пра мяса, пра валюту, пра курс і г.д. Там усе мараць аб тым, каб ад іх усе адсталі і ў краіне была нармальная сітуацыя, каб быў мір. Усё астатняе, як кажуць украінцы, мы знойдзем самі, сваёй працай", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Таму, чаго б нам гэта ні каштавала, нам трэба захаваць мір на нашай зямлі, забяспечыўшы бяспечнае жыццё нашага народа і абараніўшы той кавалак зямлі, які дастаўся нам у спадчыну", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс