У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Крс 2019

Лукашэнка: народ Беларусі прайшоў праз выпрабаванні і стварыў сваю дзяржаву - краіну для жыцця

Лукашэнка: народ Беларусі прайшоў праз выпрабаванні і стварыў сваю дзяржаву - краіну для жыцця

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народ Беларусі, прайшоўшы праз выпрабаванні, змог стварыць сваю дзяржаву. Гэты факт адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэспубліка Беларусь з'явілася на карце свету амаль тры дзясяткі гадоў таму. Набыўшы незалежнасць, будавалася і развівалася ва ўмовах найскладанейшых геапалітычных, эканамічных, грамадскіх, рэгіянальных і глабальных трансфармацый. Мы знаходзіліся пад пільнай увагай сусветнай супольнасці. За намі назіралі. Ацэньвалі. Часам навешвалі ярлыкі і ставілі ва ўмовы эканамічнай і палітычнай блакады. Але праз церні санкцый, выпрабаванні сусветнымі крызісамі мы выйшлі да намечаных мэт. У цэнтры Еўропы стварылі сваю краіну. Мірную, стабільную і вельмі прыгожую. Беларусь. Краіну для жыцця", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што за параўнальна кароткі час была выбудавана новая дыпламатычная лінія знешняга ўзаемадзеяння. Беларусь выступіла не толькі ініцыятарам, але і актыўным удзельнікам еўразійскіх інтэграцыйных праектаў. "Змаглі захаваць нейтралітэт адносна вядомых глабальных і рэгіянальных канфліктаў. Звярнуліся да сусветнай супольнасці з заклікам да новага шматбаковага дыялогу па ўмацаванні мер даверу, бяспекі і супрацоўніцтва, - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. - Занялі цвёрдую пазіцыю ў сучаснай геапалітычнай сістэме. Развіваючы адносіны з нашымі стратэгічнымі саюзнікамі і замежнымі партнёрамі ў розных частках зямнога шара, ні на крок не адступілі ад прынцыпаў самастойнага прыняцця рашэнняў, якія падпарадкаваны ўласным нацыянальным інтарэсам, але ні ў якім разе не супярэчаць іншым народам і, перш за ўсё, нашым суседзям".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо чвэрць стагоддзя ў Беларусі існуе замацаваная ў Канстытуцыі традыцыя штогадовага звароту Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і парламента. "У юбілейны для нашага Асноўнага Закона год мы з вамі сустракаемся ў прывычным, але абноўленым інтэр'еры (размова аб праведзеным рамонце ў Авальнай зале Дома ўрада. - Заўвага БЕЛТА). У будынку, які з'яўляецца летапісам нашай палітычнай гісторыі. Гісторыі станаўлення незалежнай дзяржавы, заснаванай на прынцыпах пераемнасці, справядлівасці і роўнасці перад законам, гатовай абнаўляцца і ісці ў нагу з часам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што менавіта Авальная зала ў канцы мінулага стагоддзя стала сведкай змены эпох, эпіцэнтрам падзей, якія кардынальна змянілі лёс беларускага народа, сталі кропкай адліку навейшай гісторыі краіны: "Тут, у гэтых сценах, была распрацавана і прынята Канстытуцыя краіны. Гэты важнейшы дакумент - квінтэсенцыя беларускай дзяржаўнасці ад яе старажытных крыніц, імкнення нашых продкаў заявіць аб сабе як аб сфарміраванай нацыі да стварэння ўласнай дзяржавы на зямлі, якая па праву нам належыць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску