Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Чэр 2014

Лукашэнка: Наперадзе яшчэ шмат работы, каб ЕАЭС стаў моцным эканамічным саюзам

Лукашэнка: Наперадзе яшчэ шмат работы, каб ЕАЭС стаў моцным эканамічным саюзам

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што для таго, каб ЕАЭС стаў магутным эканамічным саюзам наперадзе яшчэ шмат работы. Аб гэтым ён заявіў 7 чэрвеня, адказваючы на пытанні журналістаў у Кіеве пасля цырымоніі інаўгурацыі выбранага Прэзідэнтам Украіны Пятра Парашэнкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пакуль "гэта абсалютна эканамічны саюз". "Нам яшчэ шмат трэба папрацаваць для таго, каб ён стаў моцным эканамічным саюзам. Без палітыкі, дыпламатыі і ваенных адносін", - адзначыў Прэзідэнт.

"Больш таго скажу: падпісаўшы гэты дагавор, мы па асобных напрамках зрабілі крок назад адносна Мытнага саюза, - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Мы адступілі ад дэкларацыі. Мы хацелі стварыць эканамічны саюз без выключэнняў і абмежаванняў, аднак Казахстан і Расія гэтага спужаліся, што мяне ўражвае і здзіўляе".

"Мы вельмі многія праблемы, якія павінны былі вырашаць утраіх, разам, апусцілі на ўзровень двухбаковых адносін і дамоўленасцей. Гэта значыць, на траіх мы сёе-тое не змаглі рэалізаваць, таму давялося дамаўляцца сам-насам у двухбаковых адносінах. Гэта дрэнна", - дадаў беларускі лідар.

Што датычыцца пытання аб раўнапраўі членства, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "калі не будзе раўнапраўнага членства, мы, беларусы, дакладна ні ў адной арганізацыі ўдзельнічаць не будзем, думаю, Казахстан тым больш".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі