Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Крс 2014

Лукашэнка: Нам патрэбна жывая краіна з разнастайнасцю ідэй і меркаванняў

Лукашэнка: Нам патрэбна жывая краіна з разнастайнасцю ідэй і меркаванняў

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, заявіў, што беларусам патрэбна жывая краіна з разнастайнасцю ідэй і меркаванняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адзінства народа не азначае аднадумнасці. Нам не патрэбна шэрае грамадства - пакорлівае і абыякавае да ўсяго. Такое грамадства - без каштоўнасцей, без каранёў, без веры ў сябе - лёгка стане здабычай варожых сіл як унутраных, так і знешніх", - адзначыў Прэзідэнт.

"Нам патрэбна жывая краіна з разнастайнасцю ідэй і меркаванняў, з актыўнай пазіцыяй усіх яе грамадзян. Толькі тады мы выстаім у любую буру", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сёння не толькі Беларусь, але і ўся Еўропа знаходзіцца на пераломе гістарычных эпох. "Кожная дзяржава павінна даць адказ на выклік часу. Якім будзе наш адказ, залежыць не толькі ад улады, ад Прэзідэнта, але і ад кожнага з нас", - заўважыў кіраўнік дзяржавы. "Адкрыты, сумленны грамадскі дыялог - гэта самая надзейная гарантыя ад расколу і смуты", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс