У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Крс 2018

Лукашэнка: надышоў час сур'ёзнай размовы аб празрыстасці і справядлівасці ў алімпійскім руху

Лукашэнка: надышоў час сур'ёзнай размовы аб празрыстасці і справядлівасці ў алімпійскім руху

13 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Надышоў час сур'ёзнай размовы ў міжнародных спартыўных структурах аб павышэнні празрыстасці і справядлівасці працэсаў, што адбываюцца ў алімпійскім руху. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця зімовых відаў спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наогул надышоў час для сур'ёзнай размовы ў міжнародных спартыўных структурах аб павышэнні празрыстасці і справядлівасці працэсаў, якія адбываюцца ў алімпійскім руху. Паглядзім, дзе гэта лепш нам зрабіць. Трэба больш актыўна выкарыстоўваць усе даступныя нам каналы ўзаемадзеяння для папулярызацыі нашай афіцыйнай пазіцыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў аб сітуацыі вакол судзейства адносна беларускага фрыстайліста Антона Кушніра на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане. "Вядома, сітуацыя абуральная, але маўчаць нельга. Калі будзем змагацца, не будзем маўчаць, будуць разумець, што беларусаў лепш не чапаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс