21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прынцыпы сацыяльнай справядлівасці застаюцца прыярытэтнымі для беларускай дзяржавы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У цяперашніх умовах для дзяржавы вельмі няпроста прытрымлівацца сацыяльнай накіраванасці і прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці. Але мы на гэтым стаім і будзем стаяць, нягледзячы на складанасці", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.
"У маёй перадвыбарнай праграме ў ліку важнейшых задач названа развіццё Беларусі як сацыяльнай дзяржавы, асноўны клопат якой - ствараць умовы для раскрыцця чалавечага патэнцыялу, - адзначыў беларускі лідар. - Я зыходжу з таго, што ўзровень цывілізаванасці і гуманнасці грамадства ў першую чаргу вызначаецца яго стаўленнем да дзяцей і старых".