VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Кст 2018

Лукашэнка на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску шчыра выказаўся па пытанні дэмакратыі і правоў чалавека

Лукашэнка на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску шчыра выказаўся па пытанні дэмакратыі і правоў чалавека

31 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы шчыра выказаўся па пытанні дэмакратыі і правоў чалавека, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам кажуць, што Еўропа зацікаўлена ў суверэнітэце Беларусі. Пры гэтым асобныя нашы заходнія партнёры ў захапленні ад пазіцыі Мінска па Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, па Крыме і Данбасе. Аднак як толькі даходзіць да канкрэтных пытанняў узаемадзеяння, то ў нас, аказваецца, ёсць праблемы з правамі чалавека", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што развітая еўрапейская дэмакратыя фарміравалася стагоддзямі, а ад Беларусі і іншых постсавецкіх краін хочуць рыўка за пару дзясяткаў гадоў. "Калі рабіць гэта скачкападобна, праз націск, вынік будзе няўстойлівы. Таму мы ідзём шляхам эвалюцыі, а не рэвалюцыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама адзначыў, што ў постсавецкіх рэспубліках усё больш расце няўпэўненасць, што Захад, які актыўна папулярызуе сваю дэмакратыю, захавае яе сам. "Давайце паглядзім, што адбудзецца з дэмакратыяй у Заходняй Еўропе. Калі ўжо прагрэсіўныя немцы не ацанілі ролю Меркель у сучаснай гісторыі і спрабуюць выкінуць яе на задворкі гісторыі... - сказаў Прэзідэнт. - Паглядзіце, якія працэсы адбываюцца ў вас, на Захадзе, у дзяржавах. А вы гаворыце па-ранейшаму аб нейкай дэмакратыі, нават не спрабуючы вывучыць, якія працэсы адбываюцца тут - на постсавецкай прасторы: у той жа Расіі, Беларусі, Малдове, Украіне, Казахстане і іншых рэспубліках".

"Я часта гавару: вы хутка прыедзеце да нас вучыцца нашай дэмакратыі, таму што ў аснове яе ляжыць стабільнасць і нармальнае жыццё людзей", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Дзяўчаты ў школах не павінны баяцца хадзіць у спадніцах. Пра якую дэмакратыю тут можна гаварыць?" - прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы.

"А дзе правы чалавека ў тых расстраляных у Нарвегіі (сем ці восем дзясяткаў чалавек было забіта), дзе іх правы чалавека, іх родных і блізкіх? А ён (Андэрс Брэйвік. - Заўвага БЕЛТА) сядзіць у трохпакаёвай кватэры і патрабуе яшчэ нейкіх правоў і прывілей", - сказаў Прэзідэнт.

"Можа, мы некалі і прыйдзем да гэтага, але не сёння. Не таму, што я гэтага не разумею. Гэтага не разумеюць нашы народы, таму трэба быць больш цярплівымі і засяроджваць сваю ўвагу на тых праблемах, якія трэба вырашаць у імя сапраўднай дэмакратыі", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход