У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Ліп 2015

Лукашэнка: Ні ў якім разе нельга дапусціць выпуск няякасных тавараў

31 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць звярнуў увагу на пытанне якасці выпускаемай прадукцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка: Ні ў якім разе нельга дапусціць выпуск няякасных тавараўКіраўнік дзяржавы пабываў на полі азімай пшаніцы КУП "Мінская агароднінная фабрыка", дзе яму прадэманстравалі новы ўзор камбайна ААТ "Гомсельмаш". Аляксандр Лукашэнка цікавіўся тэхнічнымі характарыстыкамі машыны, а затым падняўся ў кабіну камбайна і адтуль назіраў, як ажыццяўляецца ўборка азімай пшаніцы. Прэзідэнт ацаніў навінку як добрую і магутную. Цяпер камбайн выкарыстоўваецца ў тэставым рэжыме. Кіраўнік дзяржавы даручыў з наступнага года запускаць яго ў работу.

Лукашэнка: Ні ў якім разе нельга дапусціць выпуск няякасных тавараўУ той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пры вытворчасці такіх машын не павінна быць дробязей, кожная дэталь павінна вырабляцца якасна і на высокім узроўні. "Ні ў якім разе нельга дапусціць няякасных тавараў!" - падкрэсліў Прэзідэнт. На думку кіраўніка дзяржавы, якасны тавар заўсёды будзе запатрабаваны, нават калі цана на яго будзе крыху вышэйшая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс